Прызыў у войска можа быць значна павялічаны?

Трапіць у войска цяпер стане ў два разы лягчэй. Мінабароны значна скараціла пералік хваробаў, праз якія ў войска не бяруць. Так супала, што скарачэнне прыйшлося на найбольш распаўсюджаныя захворванні, паводле якіх непрыдатнымі прызнаваліся да паловы ўсіх прызыўнікоў, што маюць праблемы са здароўем.

Паводле інфармацыі Цэнтральнай ваенна-ўрачэбнай камісіі Узброеных Сіл Беларусі, толькі за 2010 год у Беларусі колькасць прыдатных да вайсковай службы скарацілася на 2.8%, а тых, хто не можа прэтэндаваць на адтэрміноўку ад службы па стане здароўя, — на 4.8%.

Найчасцей у беларускае войска не бяруць у сувязі з праблемамі з сэрцам і стрававальнай сістэмай, а таксама пазваночнікам, калі нагодаў для іншых адтэрміновак няма. Такіх прызыўнікоў звычайна некалькі дзясяткаў тысячаў. Але найбольш папулярнай адтэрміноўкай усё роўна застаецца працяг адукацыі. Напрыклад, узімку 2011 году з 42 тысячаў прызыўнікоў, што атрымалі магчымасць часова ў войска не ісці, 28 тыс. былі студэнтамі.

Аднак у жніўні Міністэрства абароны змяніла правіла, паводле якіх прызыўнікам надаецца адтэрміноўка ад войска. Новая рэдакцыя сумеснай пастановы Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 33/85 дае магчымасць ваенкаматам забіраць на службу нават даволі хворых маладых людзей.

«Згодна з гэтым дакументам, прыкметна скараціўся спіс захворванняў, па якіх прызнаюцца непрыдатнымі да вайсковай службы прызыўнікі, — казаў у інтэрв’ю ўрач-эксперт аддзелу прызыву на вайсковую службу ваеннага камісарыяту Мінска Віктар Ветчынкін. — Ужо ў лістападзе шанцы трапіць у войскі маюць асобныя прызыўнікі, якія раней карысталіся адтэрміноўкай ад прызыву па стане здароўя».

Знаёмства за зменамі ў спісе захворванняў сапраўды ўражваюць: яны тычацца менавіта найбольш «папулярных» у прызыўнікоў захворванняў — ад пралапса клапана ў сэрцы да скаліёзу.

Напрыклад, шлях у войска цяпер адчынены тым, хто пакутуе на скаліёз другой ступені — з вуглом адхілення да 10 градусаў лежачы. Раней амаль кожны пяты прызыўнік, што прызнаваўся нягодным да службы, меў менавіта дыягназ «скаліёз». Найбольш гэта хвароба распаўсюджаная ў менскіх прызыўнікоў.

Адсутнічаюць супрацьпаказанні і па язвавай хваробе. Канешне, калі няма перфарацыі і крывацёку, а абвастрэнні здараюцца не часцей за адзін раз у год і не патрабуюць працяглага лячэння. Амаль 9% прызыўнікоў з тых, хто меў праблемы са здароўем, атрымлівалі адтэрміноўкі ў сувязі з хваробаў органаў стрававання.

Унесеныя змены ў апісанне такой распаўсюджанай хваробы, як пралапс мітральнага клапану. Будуць цяпер браць у войска і гіпертонікаў. Адзіны артыкул сярод «папулярных», які застаўся нязмененым, тычыцца псіхіятрычных захворванняў. 2 гады таму ў сувязі з псіхіятрычнымі расстройствамі адтэрміноўку атрымлівалі альбо цалкам непрыдатнымі да вайсковай службы прызнаваліся каля 7% прызыўнікоў ці болей за 1 тыс. чалавек.

Дарэчы, у Мінабароны кажуць, што змены ў правілы прызыву звязаныя выключна з «павышэннем магчымасцяў медыцынскіх устаноў па дыягностыцы і лячэнню захворванняў», перадае БелТА.

Адпраўка навабранцаў у войска адбудзецца з 15 па 30 лістапада.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0779 seconds.