За адмову ісьці ў войска — тры месяцы турмы

Суд Маскоўскага раёну пакараў хлопца, што адмовіўся ісьці ў войска, арыштам у тры месяцы. Таксама беларуская Фэміда прысуджае ўхілістам штрафы да $2900. Агулам за 2010 год толькі ў Менску былі асуджаныя паўсотні ўхілістаў ад службы ў войску.

«Па выніках зімовага прызыву на тэрміновую ваенную службу работнікі ваенкамата накіравалі ў раённую пракуратуру [толькі аднаго Маскоўскага раёну Менску] 67 матэрыялаў на прызыўнікоў, не палічылі патрэбным зьявіцца на мерапрыемствы прызыву», — заявіў агенцыі «Мінск-Навіны» начальнік аддзела прызыву на ваенную службу Маскоўскага раённага ваеннага камісарыята Дзяніс Іваненка.

Некаторыя з гэтых спраў ужо дайшлі да суду. Трох ухілістаў вайскоўцы вырашылі асудзіць паказальна, пазваўшы на выязное паседжаньне паўтысячы студэнтаў БДУ.

Судовыя прыгаворы аказаліся максымальна паказальнымі: двух прызыўнікоў пакаралі штрафамі ў 7 і 8.750 мільёнаў рублёў. Паводле супрацоўнікаў ваенкамату, асуджаныя не жадалі прыходзіць па позвах у ваенкамат і не прайшлі ва ўстаноўленыя тэрміны медыцынскі агляд.

Цікава, што праз год пасьля выплаты штрафу хлопцам можа ізноў прыйсьці павестка ў войска. Напрыклад, у час у студзені 2011 году 73 менчукоў з пагашаную судзімасьцю забралі служыць. А каля 1 200 менчукоў працягвае хавацца ад ваенкаматаў. Фармальна ім забаронены выезд за мяжу.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, у час апошняга прызыву амаль 42 тысячам прызыўнікоў прадстаўленыя адтэрміноўкі, зь іх каля 28 тысячаў — для працягу адукацыі, што складае 65%.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0627 seconds.