Вайскоўцы пужаюць студэнтаў паказальнымі працэсамі над ухілістамі
Болей за паўтысячы студэнтаў БДУ стануць сьведкамі паказальнага судовага працэсу над прызыўнікамі, што спрабавалі ўхіліцца ад службы ў беларускім войску.
Асноўная мэта мерапрыемства, якое адбудзецца сёньня ў ліцэі БДУ, — «падвышэньне ўзроўню вайскова
За апошнюю прызыўную кампанію ваенкаматы знайшлі 276 менчукоў, якія не пажадалі ісьці ў войска, паведамляе БелТА. Супраць іх завялі крымінальныя справы, адну зь якіх і будуць разглядаць сёньня публічна.
А ўчора патэнцыйных прызыўнікоў спрабавалі зацікавіць службай войску ў час «Дня прызыўніка» ў адной з частак унутраных войскаў Менску. Сярод іншага школьнікам паказалі выступ спэцназу, вэтэранаў і канцэрт.
Часьцей за ўсё з прызыўнікоў, якія спрабуюць адхіліцца ад службы, спаганяюць штрафы, якія даходзяць да 5 мільёнаў рублёў.
У час апошняй кампаніі па прызыву грамадзян на тэрміновую вайсковую службу прызыўныя камісіі прайшлі больш за 66 тысяч хлопцаў. Асноўная частка зь іх атрымала адтэрміноўкі ад прызыву.