65% адтэрміновак ад вайсковай службы даюць для працягу адукацыі

У часе апошняй кампаніі па прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу прызыўныя камісіі прайшлі больш за 66 тысяч хлопцаў. Асноўная частка зь іх атрымала адтэрміноўкі ад прызыву.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, амаль 42 тысячам прызыўнікоў прадстаўленыя адтэрміноўкі, зь іх каля 28 тысячаў — для працягу адукацыі, што складае 65%.

У апошнія два тыдні студзеня ў войска былі накіраваныя каля 10 тысяч навабранцаў. Сярод іх упершыню апынуліся і студэнты-завочнікі, якія паступілі на вучобу ў ВНУ і ССНУ пасьля 15 жніўня 2010 года.

Уні Вера 13:11, 02/02/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0611 seconds.