Няшчасьці атрадаў БРСМ

Чарада няшчасьцяў абрынулася на ўдзельнікаў працоўных атрадаў БРСМ. Замест «высокааплочваемай» працы з бэтонам хлапцоў пасылаюць працаваць у калгасныя кароўнікі, а часам увогуле кідаюць на вырак лёсу.

Увесну прадстаўнікі БРСМ заявілі, што гатовыя забясьпечыць вельмі высокія заробкі для ўсім, хто пагодзіцца далучыцца да працоўных атрадаў афіцыйнага саюзу моладзі. Студэнтаў зазывалі абяцанкамі заробкаў у 5 ці нават 7 мільёнаў рублёў ці больш за $600.

Жадаючыя папрацаваць на БРСМ знайшліся. Толькі ў Магілёўскай вобласьці на працы з бэтонам былі мабілізаваныя 2 тысячы чалавек. Абяцаны заробак склаў 2.5–3 млн., піша «Советская Белоруссия».


БРСМавец сьпіць. А грошы, хоць і не вялікія, ідуць. Калі пашанцуе

Аднак у хуткім часе студэнты моцна расчараваліся ў працы: заробак значна зьменшылі, а замест «сур’ёзных» будаўнічых працаў атрадаўцаў накіравалі ў калгасы на працы ў бульбасховішчы, альбо на рамонт лапатаў.

«Не зразумелі, як ім пашанцавала з дапаможнікамі» прадпрыемствы і іншых рэгіёнаў Беларусі. У Менскай вобласьці многія будаўнічыя і камунальныя арганізацыі масава адмаўляюцца ад супрацы з БРСМ і паслугаў удзельнікаў атрадаў. Тое ж і ў Гомельскай вобласьці.

Выратаваць сытуацыю спрабуюць губэрнатары. Яны вымушаюць падначаленых — кіраўнікоў раёнаў і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, будаўнічых і праектных арганізацый — «даць студэнтам працу па ўмовах дамоваў».

Зрэшты, яшчэ ў пачатку лета кіраўнікі будаўнічых арганізацыяў папярэджвалі, што да сур’ёзных працаў БРСМаўцаў дапускаць не зьбіраюцца. Такое меркаваньне, у прыватнасьці, выказваў кіраўнік буйнейшай будаўнічай арганізацыі МАПІД Валеры Саўчанка. Максымум, на што могуць разьлічваць чальцы студатрадаў на ягоную думку, — гэта добраўпарадкаваньне.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.