Рай у вёсцы: дзяржпрэса прапагандуе разьмеркаваньне

У артыкуле пад характэрным назовам «Никуда отсюда не уеду!», які выйшаў нядаўна ў газэце «Магілёўскія ведамасьці», прыведзеныя жыцьцёвыя гісторыі дзевяці маладых чалавек з розных раёнаў Магілёўшчыны. Усе яны трапілі па разьмеркаваньні ў сельскую мясцовасьць і, паводле выданьня, застаюцца задаволенымі сваім выбарам.

Як адзначае spring96.org, усе маладыя героі артыкулу займаюць высокія пасады ў сваіх гаспадарках — гэта і галоўныя аграномы, і загадчык майстэрняў, і галоўны эканаміст, і галоўны вэтурач, і галоўны бугальтар і галоўны заатэхнік.

Усе задаволеныя сваім выбарам і тым, што аб іх клапоціцца дзяржава — дала жыльлё і заробак у 2 млн. (некаторым). Адзін з маладых спэцыялістаў радуецца «Жыгулям», якія яму дапамаглі набыць бацькі, а адна зь дзяўчынак таму, што ёй калгасьнікі дапамаглі прыбраць прылеглую да хаты тэрыторыю.

Аўтары артыкулу забыліся прыгадаць, што 56% выпускнікоў зьязджаюць зь вёсак пры першай магчымасьці адразу па сканчэньні разьмеркаваньня. Пры гэтым туды прымусова разьмяркоўваюць прыкладна кожнага шостага выпускніка.

Тым часам

У вёсках пустуюць дзесяткі новых катэджаў для выпускнікоў, што так і не прыехалі па разьмеркаваньні

Толькі ў Менскай вобласьці без гаспадароў застаюцца 72 катэджы, пабудаваных адмыслова для маладых спэцыялістаў. Там няма жадаючых жыць, таму жытло, на якое было выдаткаванае да $100 тысячаў, пустуе гадамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2074 seconds.