«Бардаўская восень 2012» распачынае прыём заявак

Фэстываль беларускамоўнай акустычнай музыкі «Бардаўская восень» распачынае прыём заявак на ўдзел у кокурснай частцы фэсту. Перанесьці адборачны тур на май-чэрвень арганізатары «Бардаўскай восені», Звяз Беларускай Моладзі, вырашылі з тэхнічных прычынаў. Сам жа фэст традыцыйна пройдзе на Беласточчыне ў Польшчы напрыканцы кастрычніка.

З 14 траўня на скрыню adbor@vosien.org прымаюцца заяўкі на ўдзел у адборачным туры фэстываля. Заяўка складаецца з анкеты ўдзельніка, фотаздымка і дэма-запісу. Дасланы запіс возьме ўдзел у адмысловым інтэрнэт гіт-парадзе «Бардаўскай восені», што пройдзе сёлета на ultra-music.com. Пераможца інтэрнэт-галасаваньня трапляе на фэстываль у Польшчу аўтаматычна. Астатнія ж удзельнікі фэсту будуць вызначаныя прафэсійным журы на адборачным канцэрце ў Менску. Канцэрт пройдзе 17 чэрвеня ў кавярні «Піўная гісторыя». Уваход на імпрэзу будзе традыцыйна вольны.

У адборы на фэст могуць узяць удзел выканаўцы любой стылістычнай накіраванасьці. Адзіным крытэрам удзелу ў «Бардаўскай восені» зьяўляецца беларускамоўнасьць выконваемых песень і бардаўскі, альбо unplugged-фармат выступленьня. Заяўкі будуць прымаца да 10 чэрвеня. Пераможца інтэрнэт-галасаваньня, якое стартуе 11 чэрвеня, будзе абвешчаны на адборачным канцэрце ў Менску.

Пераможцы адборачнага туру напрыканцы кастрычніка выступяць з фэстывальнай сцэны ў конкурснай праграме «Бардаўскай восені 2012». Фэст традыцыйна пройдзе ў Польшчы, у гарадку Бельск Падляшкі і навакольных мястэчках. Пераможцы конкурснай праграмы «Бардаўскай восені 2012» атрымаюць каштоўныя ўзнагароды.

12:11, 14/05/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1134 seconds.