БАС выступіла з заявай па сёлетнім фэстывалі «Басовішча»
Раней нязьменны арганізатар усіх Басовішчаў «Беларускае аб’яднаньне студэнтаў» у Польшчы ўпершыню з пачатку крызысу вакол фэстывалю выступіла з заявай, у якой паабяцала ўзначаліць падрыхтоўку да фэсту і правесьці яго «на тым жа самым месцы і безь ніякіх зьменаў».
«Беларускае аб’яднаньне студэнтаў і надалей застаецца галоўным арганізатарам фэстывалю», — гаворыцца ў звароце беларускіх студэнтаў Польшчы, разьмешчаным на старонцы музычнага фэсту ў Фэйсбук.
Так Басовішча выглядала тры гады таму
Аднак гэтым разам у сувязі зь «няпэўнасьцю, зьвязанай з далейшым функцыянаваньнем» БАС, і «складанай сытуацыяй вакол нашых грашовых разьлікаў з органамі дзяржаўнай улады», да арганізацыі далучацца новыя людзі.
Сярод ініцыятываў, што аказалі «неацэнную дапамогу ў рэарганізацыі», называюцца дзьве беластоцкія няўрадавыя арганізацыі: Pogotowie Kulturalno Społeczne («
«У гэтым годзе будзем супольна зарганізоўваць Фэстываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча“ на тым жа самым месцы і без ніякіх зьменаў клімату», — гаворыцца ў заяве БАС.
Без рэпутацыі і грошай
Такі камэнтар БАС — першы з часу зьяўленьня ў СМІ інфармацыі аб верагодным правале арганізацыі фэсту 2012 году. «Басовішча» аказалася пад сур’ёзнай пагрозай
Быў нават абвешчаны конкурс на пошук новага арганізатара. Адзінай ініцыятывай, што падала заяўку на ўдзел у ім, стала невялікая культурніцкая арганізацыя «
Аднак БАС заяўляе, што менавіта яно возьме на сябе галоўную ролю ў арганізацыі фэсту. Акрамя гэтага новаабранае кіраўніцтва аб’яданьня прызнала хібы ў фінансавай справаздачнасьці папярэдніх арганізатараў і патлумачыла адсутнасьць афіцыйнай пазыцыі арганізацыі выбарамі гэтага самага новага кіраўніцтва.
Сродкі на фэст сёлета БАС будзе спрабаваць здабываць зь іншых крыніцаў:
«Мы ўзялі ўдзел у некалькіх конкурсах на атрыманьне грантаў, з дапамогай якіх мы спадзяемся сабраць сродкі на арганізацыю «Басовішча», — гаворыцца ў заяве арганізацыі. Раней паведамлялася, што сродкі на фэстываль ранейшыя фундатары ўсё ж такі вылучаць, але не БАС, а трэцяй арганізацыі, якой, верагодна, стане «
Культурна-грамадзкая хуткая дапамога». Апошняя ў сваю чаргу ўжо заявіла аб супрацы з Аб’яднаньнем студэнтаў.
Беларускае аб’яднаньне студэнтаў заклікала далучацца да яго ў справе арганізацыі фэсту.