Толькі 0.9% беларускіх студэнтаў вучацца па-беларуску

У Беларусі 37% усіх студэнтаў навучаюцца на расейскай і беларускай мовах і толькі 0.9% — выключна па-беларуску.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, 164.2 тысячы беларускіх студэнтаў вучацца па-беларуску і па-расейску адначасова. Пры гэтым толькі 0.9% ці 4 200 студэнтаў ВНУ маюць магчымасьць вучыцца цалкам на беларускай мове.

Прыкладна гэткіх ж самы адсотак беларускамоўных спэцыяльнасьцяў ва ўстановах сярэдняй спэцыяльнай адукацыі, адзначае БелаПАН.

Беларускамоўных клясаў у Беларусі нашмат болей. Хаця і яны складаюць троху меней за пятую частку ад усіх школьнікаў краіны.

Кожны чацьвёрты беларус  — беларускамоўны? 


Хто болей за ўсё любіць беларускую? Для большасьці беларусаў і палякаў беларуская - усё яшчэ родная мова. Для расейцаў - не (чорная рыса пазначае частку тых, хто назваў пры перапісе беларускую мову роднай)

Нагадаем, у час перапісу 2009 году 61% рэспандэнтаў, што назвалі сябе беларусамі, казалі пра беларускую як пра родную мову. Гэта найгоршы паказчык за апошнія гады. Напрыклад у 1999 беларускую лічылі роднай 73,6% жыхароў краіны.

Карыстаюцца беларускай яшчэ меней людзей — толькі 23% жыхароў Беларусі карыстаюцца ёй дома. Хаця дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту выглядаюць аптымістычнымі на фоне папярэдніх апытаньняў незалежных сацыёлягаў.

Гэтак лябараторыя «Новак» знайшла ў 2009 годзе 6% насельніцтва, што ўвесь час размаўляюць па-беларуску. За год да гэтага НІСЭПД называў лічбу ў 2%, а інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта налічыў 12% насельніцтва, якія карыстаюцца ў паўсядзённым жыцьці беларускай.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0666 seconds.