Кожнага шостага выпускніка разьмеркавалі ў вёску

У Беларусі рэкордныя паказчыкі колькасьці студэнтаў за апошнія дзесяць гадоў, а можа, і за ўсю нашу гісторыю: на 10 тысячаў чалавек прыходзіцца 467 студэнтаў. Але зусім ня кожны дажывае да апошняга курсу і выпуску: у сярэднім за гады навучаньня без дыплёму Alma Mater пакідаюць да 14 тысячаў студэнтаў. А адпрацоўваць бясплатнае навучаньне адпраўляецца ўвогуле меншая доля выпускнікоў.


Колькасьць першакурсьнікаў і выпускнікоў у 2005 і 2010 гадах у тысячах. Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у верасьні 2010 году ў Беларусі было 443 тысячы студэнтаў альбо 467 студэнтаў на 10 тысячаў чалавек (у 2008 напрыклад было 435 студэнтаў на 10 тысячаў чалавек). Гэта рэкорд за апошнія 10 гадоў і, верагодна, за ўсю гісторыю Беларусі.

Як і раней, па гэтым паказчыку мы абганяем такія студэнцкія краіны, як Нямеччына (дзе 277 студэнтаў на 10 тыс.), Японію (315 на 10 тыс.), але адстаем ад блізкіх па духу адукацыйных сыстэм Расеі і Ўкраіны (523 і 488 на 10 тыс. адпаведна).

У 2010 годзе бясплатную форму навучаньня скончыла 21 тысяча чалавек, зь іх атрымалі накіраваньне на працу 19.7 тысячы (94%). Прычым кожны шосты — у арганізацыі, разьмешчаныя ў вёсцы. Але праваць у вёсцы застаюцца нямногія: моладзь у сельскай гаспадрцы складае толькі пятую частку працаўнікоў (для параўнаньня, у рэстаранным бізнэсе маладыя людзі — 36% супрацоўнікаў). Агулам выпускнікоў у гэтым годзе было амаль у 4 разы болей, чым разьмеркаваных студэнтаў.

Збольшага разьмеркаваньня пазьбягаюць з-за неабходнасьці ісьці ў войска і дэкрэтнага адпачынку. У БДУ, паводле словаў яго рэктара, 95% усіх выпускнікоў-бюджэтнікаў паедуць па разьмеркаваньні, 3% выпускнікоў — гэта ільготнікі, якіх разьмеркавалі «да сваіх мужаў і жонак», а вось 2% разьмеркаваць не атрымалася.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.