Стыпэндыі падвысяць да ўзроўню 2004 года

Аб росьце стыпэндый з чэрвеня гэтага году абвясьціў урад Беларусі. Штомесячныя выплаты навучэнцам падымуць на 37.5% альбо на 55 тысячаў рублёў у сярэднім. Цяпер мінімальная стыпэндыя стане роўнай $31, але ў даляравым эквіваленце выплаты застануцца на ўзроўні 2004 году.



Як студэнтам стыпэндыі падвышалі? (у далярах ЗША)

Аб павялічэньні выплатаў бюджэтнікам, у тым лікам студэнцкіх стыпэндый, абвясьціў урад. Усе зарплаты і выплаты павялічыць на 37.5%. Праўда, толькі тую іх частку, якая не перавышае 343.26 тысячаў рублёў, піша БелТА.

У выніку студэнты будуць атрымліваць у сярэднім каля $40. Мінімальная ж стыпэндыя стане роўнай 157 тысячам рублёў. У даляравым эквіваленце паводле афіцыйнага курсу — $31гэта ўзровень мінімальнай стыпэндыі 2004 году.

Папярэдняе падвышэньне стыпэндый адбылося перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў лістападзе. Тады іх узьнялі на 12 даляраў — да 147 тысячаў рублёў у сярэднім. У даляравым эквіваленце гэта параўнальна з памерам стыпэндый, якія выплочваліся да дэвальвацыі 2009 году (гл. графік).

За два месяцы да дэвальвацыі намесьнік міністра фінансаў абяцаў падвысіць сярэднюю стыпэндыю да 203 тысячаў рублёў. У выніку падвышэньне адбылося раней, чым абяцалі, але вось рэальная стыпэндыя ў пераводзе ў валюту нават па афіцыйным курсе значна абвалілася.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0624 seconds.