Студэнтам абяцаюць высокія стыпэндыі
Намесьнік міністра фінансаў паабяцаў увосень падвысіць сярэднюю стыпэндыю студэнтаў на 17 даляраў да 203 тысячаў рублёў.
«Гэта рэальнае падвышэньне прыбыткаў», — пракамэнтаваў БелТА намесьнік міністра фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч абяцаньні ўраду ўзьняць заробкі і стыпэндыі «ў другой палове 2011 году.
Як студэнтам стыпэндыі падвышалі? (у далярах ЗША)
Сярэднюю стыпэндыю плянуецца падвысіць на 25% — з 151 да 203 тысячаў рублёў. Папярэдняе буйное падвышэньне стыпэндыя адбылося перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў лістападзе. Тады іх узьнялі на 12 даляраў — да 147 тысячаў рублёў у сярэднім. У даляравым эквіваленце гэта прыкладна параўнальна з памерам стыпэндый, якія выплочваліся да дэвальвацыі 2009 году (гл. графік).
У студзені 2011 году стала вядома аб тым, што беларускія ўнівэрсытэты рэзка ўзьнялі кошты навучаньня. Студэнтам некаторых ВНУ прыйдзецца цяпер плаціць на 30% болей.