Студэнтам падымуць стыпэндыі на $12

Чарговае перадвыбарнае падвышэньне стыпэндый беларускім студэнтам рыхтуе ўрад. Па словах намесьніка міністра эканомікі, гэтым разам стыпэндыі падвысяць у 1.3 разы альбо на 12 даляраў. Такім чынам, памер стыпэндый дасягне дадэвальвацыйнага ўзроўню.

Па словах намесьніка міністра эканомікі Андрэя Тура, падрыхтаваны ўказ прэзыдэнта аб падвышэньні стыпэндый з 1 лістапада ў 1.3 разы. Аб гэтым паведаміла агенцыя БелТА.


Як студэнтам стыпэндыі падвышалі? (у далярах ЗША)

Зараз мінімальная стыпэндыя студэнта складае 113 тысячаў, максымальная — 182.1 тысячы. Такім чынам, новы дыяпазон стыпэндый з 1 лістапада будзе такім: 147 — 236.7 тысячаў рублёў. У даляравым эквіваленце гэта прыкладна параўнальна з памерам стыпэндый, якія выплочваліся да дэвальвацыі 2009 году (гл. графік).

Па словах намесьніка міністра, у гэтым годзе стыпэндыі падвышалі двойчы, у тым ліку ў лютым перад мясцовымі выбарамі. Тады выплаты студэнтам узьняліся на 6 000 рублёў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0927 seconds.