Да канца ліпеня кошты на навучаньне вырастуць «у сярэднім на 20%»
Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч заявіў аб падвышэньні коштаў на адукацыю ў беларускіх ВНУ з канца ліпеня. І падвышэньне будзе ня «ў межах 20%», як раней казаў міністар, а «ў сярэднім на 20%».
«У адпаведнасьці з прагнозам ВНУ абгрунтоўваюць павелічэньне кошту платнага навучаньня ў сярэднім на 20% у адносінах да дзеючай цаны», — заявіў Сяргей Маскевіч БелТА, дадаўшы, што новыя кошты назавуць у канцы ліпеня.
«Узровень цаны ў канкрэтным ВНУ залежыць ад […] спэцыяльнасьці, кваліфікацыі, стажу работы
прафэсарска-выкладчыцкага складу і іншых працаўнікоў, стануматэрыяльна-тэхнічнай базы».
Дзяржаўныя ВНУ мусяць узгадняць кошты на навучаньне зь Мінадукацыі, а вось прыватныя фармуюць іх самастойна.
Два тыдні таму Сяргей Маскевіч у інтэрвію Народнай газэце заявіў, што
З улікам абвешчанага росту на 20% Беларусь замацоўвае абсалютнае лідэрства ў Эўропе па росьце коштаў на навучаньне за год. Дадзеныя Белстат
Апошняе падвышэньне коштаў на навучаньне адбылося ў разгар зімовай сэсіі 2011 году. Тады студэнты даведаліся, што за навучаньне прыйдзецца выкладваць на 20–25% болей, чым раней. У БДУ кошты паднялі на 26%, у БДУІР — на 20%.
Тады павелічэньне цаны Мінадукацыі абгрунтавала «падвышэньнем тарыфнай стаўкі», то бок заробкаў супрацоўнікаў. Цяпер урад, як вядома, адмовіўся ад падвышэньня тарыфных ставак да 2012 году. Але Мінадукацыі знайшло новую нагоду для зьмены цаны адукацыйных паслугаў: рост коштаў камунальных, транспартных выдаткаў і выдаткаў на сувязь.
За апошні год кошты на беларускую адукацыю падвысіліся на 35%. Гэта рэкордная лічба для ўсёй Эўропы, улічваючы, што ва многіх краінах у час крызысу адукацыйныя кошты ня толькі не павялічыліся, а наадварот, упалі.