Уздоўж праспэкту Незалежнасьці намалююць роварныя дарожкі

Трэцюю частку галоўнага праспэкту сталіцы аддадуць раварыстам, намаляваўшы для іх адмысловую разьметку на ходніках. Зрэшты, пешаходаў ніхто не кране: яны як і раней здолеюць перасоўвацца па ходніках, у тым ліку «роварных», без перашкодаў.

«Агульны прынцып такі: на тратуары па восі веладарожкі малююцца піктаграмы „ровар са стрэлкамі“, жорсткага падзелу няма. На пераходах таксама малююцца веладарожкі, плюс вешаюцца адпаведныя знакі», — распавёў TUT.BY старшыня Менскай роварнай грамады Яўген Харужы.

«Ёсьць надзея, што гэта новаўвядзеньне прынясе выгоды як пешаходам, гэтак і раварыстам. Апошнія, напрыклад, змогуць перасякаць праспэкт па адмысловай разьметцы, не злазячы з ровару, як патрабуецца цяпер. Да таго ж, адсутнасьць „жорсткага“ падзелу (піктаграмы замест ліній) будзе ня строга паказваць, а мякка падказваць і раварыстам і пешаходам, дзе пажадана рухацца».


Канцэпцыя разьвіцьця роварнага транспарту, падрыхтаваная Беларускай асацыяцыяй экспэртаў і сюрвэйераў на транспарце

Аднак «напаўроварная» дарожка зьявіцца ня ўздоўж усяго праспэкту, а толькі ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Філімонава. Па Кастрычніцкай і ля МакДональдса пакуль на ровары па разьметцы не пакатаесься.

У краінах Эўразьвязу дзейнічае адваротны падыход: па роварнай дарожцы проста так не пагуляеш: можна нарвацца на штраф, прычым не маленькі. Аднак менскія раварысты лічаць, што нават такі варыянт дарожкі лепей, чым нічога. Дарэчы, веладарожка ўздоўж праспэкту мусіла зьявіцца яшчэ ў мінулым годзе, але рукі да гэтай справы ў міліцыі дайшлі толькі цяпер.

Раней мэр Менску Ладуцька абяцаў будаваць у новых мікрараёнах падвойныя тратуары — для пешаходаў і вэлясыпэдыстаў і давесьці агульная працягласьць рованых трасаў у сталіцы да паўтысячы кілямэтраў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0631 seconds.