У Каліфорніі памёр знакаміты беларус – адзін з аўтараў пабудовы Інтэрнэт

У ЗША ў суботу памёр Павал Баран (Paul Baran) — аўтар канцэпцыі, паводле якой цяпер працуе сусьветнае сеціва. Вядомы навуковец, быў народжаны ў 1926 годзе ў Горадні.

Памёр спадар Баран у сваім доме ў Каліфорніі ад ускладненьняў пры раку лёгкага. Навуковец быў вядомы тым, што працуючы ў кампаніі RAND, быў адным з аўтараў ідэі пакетнай перадачы дадзеных, якая стала асновай Інтэрнэт.

У 1962 годзе Пол Баран упершыню прапанаваў падзяляць дадзеныя на блёкі і перадаваць іх праз дэцэнтралізаваную сыстэму дадзеных, у якой усе вузлы былі б раўнапраўныя. У той час Пентагон паставіў задачу стварэньня сеціва кампутараў, якое было б устойлівым да атамнай вайны. Ідэя з раўнапраўнымі вузламі знайшла падтрымку і фактычна з гэтай сеткі нарадзіўся Інтэрнэт.

У 2007 годзе ўраджэнца Горадні ўключылі ў залю славы вынаходцаў у Агайо, а ў 2008 годзе Джордж Буш узнагародзіў вядомага беларуса Нацыянальнай медальлю ў галіне тэхналёгій і інавацый.

Сям'я Баран пераехала ў ЗША ў 1928 годзе.

vojur 09:40, 29/03/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0711 seconds.