Светлая памяць Ганне Вольскай

Ганна Вольская

23 сакавіка ад анкалагічнай хваробы пайшла з жыцця Ганна Вольская – прадусарка, жонка Лявона Вольскага, паведамляе сайт БАЖ

Ганна нарадзілася 11 чэрвеня 1975 года. Скончыла Інстытут культуры. У 1995-1996 гадах працавала ў рэкламным аддзеле легендарнага «Радыё 101.2», дзе і пазнаёмілася з будучым мужам. У шлюбе у іх нарадзілася дачка Адэля, якой сёння споўнілася 18 гадоў.

Ганна пэўны час была дырэктарам гурту N.R.M., з’яўлялася нязменнай прадусаркай музычнага праекта «Крамбамбуля» і сольных альбомаў Лявона Вольскага, выступала суаўтаркай шматлікіх іншых праектаў.

Як распавяла «Нашай Ніве» блізкая сяброўка сям'і Вольскіх Вольга Бабак, у Ганны выявілі рак малочнай залозы: 

«Ганна казала, што не хоча ляжаць у лякарні і паміраць». 

Вольга не ведае, калі дакладна ў Ганны выявілі рак, але кажа, што хвароба прагрэсавала ў яе як мінімум год, аднак яна не прайшла ніводнага курса хіміятэрапіі. А на момант трапляння ў лякарню гэта было ўжо бессэнсоўна. У чацвер яна трапіла ў лякарню па хуткай дапамозе. 

«Лявон зразумеў, што ёй вельмі кепска і самастойна ён не дапаможа. Хутка завезлі яе ў гастраэнтаралагічнае аддзяленне другой клінічнай бальніцы Мінска. Там яна праляжала да нядзелі, але пагаршэнне ішло імкліва, даследаванні паказалі, што рак паразіў абсалютна ўсе органы, аж да костак. Ёй падтрымлівалі жыццёвыя функцыі, а ў нядзелю бацькі забралі яе дахаты, каб яна не мучылася ў бальнічных сценах».

Развітанне з Ганнай Вольскай адбудзецца ў чацвер 24 сакавіка з 11:00 да 13:00 ў Свята-Елісавецінскім манастыры (вул. Выгоцкага, 6, мікрараён Навінкі, Мінск). Ганна Вольская будзе пахаваная на могілках у Заслаўі.

Generation.by смуткуе разам з сям’ёй Ганны, блізкімі і сябрамі. Светлая памяць Ганне Вольскай. Узгадваем наша вялікае інтэрв'ю 2008 году:

Ганна Вольская: «Каб у нас тут быць культурным чалавекам, спачатку трэба адчуць сябе беларусам»

Таксама:

Фотаальбом памяці Ганны Вольскай


Generation.by 03:00, 23.03.2016 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.1006 seconds.