Студэнты гістфаку высьвятлялі, што такое жырандоля (відэа)

На гістарычным факультэце БДУ яшчэ з 1992 году захавалася магчымасьць абіраць мову навучаньня па кірунку «гісторыя». Так, на кожным курсе каля 50 чалавек навучаецца па-беларуску — гэта каля 12% з курса. Другакурсьніца Тацяна Ганчарэнка вырашыла ўзброіцца відэакамэрай ды пайсьці ў «моўную» разьведку па родным гістфаку.

Што такое жырандоля і ці задавальняе вас стан беларускай мовы на гістфаку? З гэтымі і падобнымі пытаньнямі Тацяна зьвярнулася да студэнтаў. Да выкладчыкаў не пайшла, кажа, што пабаялася, а то раптам бы хто зь іх ня ведаў, што такое жырандоля — няёмка атрымалася б.

«Хацелася паказаць, што ёсьць такое ўнікальнае месца — гістфак БДУ, якому гэты ролік і прысьвячаецца, а таксама выкладчыкам і студэнтам», — кажа аўтарка відэа-апытанкі.

tarka 17:10, 23/02/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1427 seconds.