На інтэрнэт-аўкцыён выставілі жыцьцё зубра з Пушчы
«Унікальны экзэмпляр» зубра зь Белавескай пушчы выстаўлены на інтэрнэт-аўкцыён. Пачатковы кошт — 40 тысячаў эўра. Пераможца атрымае магчымасьць забіць зубра і вывезьці яго за мяжу.
Белавескі зубр дагэтуль занесены ў Чырвоную кнігу
На сайце «Паляваньне і рыбалка ў Беларусі» ДУ «ЦентрКурорт», якое належыць адміністрацыі прэзыдэнта, на
Першапачатковы кошт зубра — 40 тысячаў эўра. Пераможца аўкцыёну атрымае магчымасьць забіць жывёлу з уласнай зброі на тэрыторыі Белавескай Пушчы, а таксама вывезьці «трафэй» за мяжу. У якасьці бонусу прапануецца права на прэпараваньне зубра.