Культура пачынаецца з экалогіі: новы ролік беларускіх відэа-актывістаў

Майстэрня сацыяльнага кіно прэзентавала ў Сеціве ролік «Экалогія пачынаецца з цябе».

Ініцыятыва па стварэнні серыі відэаролікаў «Культура пачынаецца з цябе» наладжаная Майстэрняй сацыяльнага кіно, якая, як адзначаюць стваральнікі, закліканая рабіць грамадскія праблемы Беларусі і варыянты іх рашэння больш нагляднымі. Майстэрня звярнулася да беларускага бізнесу, каб разам стварыць добрую сацыяльную рэкламу. Некалькі кампаній адгукнуліся. Аўтары ўдзячныя за падтрымку праекта мабільнаму аператару Velcom, інтэрнэт-правайдару «Атлант Тэлекам», кaмпаніі «Хенкель Баўтэхнік».

Усе папярэднія іміджавыя ролікі, "Яднай у сабе культуру!", "Мова пачынаецца з цябе", а таксама новае відэа «Экалогія пачынаецца з цябе» – аўтары разлічваюць паказаць шырокай аўдыторыі з дапамогай тэлебачання.


16:52, 06.02.2015 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0935 seconds.