Выехаць па Work and Travel у ЗША стане складаней

ЗША узмацніла патрабаваньні для беларускіх студэнтаў, што жадаюць паехаць працаваць летам па праграме Summer Work and Travel. Цяпер студэнтам спачатку прыйдзецца ўладкавацца на працу ў Амэрыцы, а толькі пасьля ісьці па візу ў амбасаду.

Новыя правілы, што ўступаюць у сілу са студзеня 2011 году, «прадугледжваюць увядзеньне дадатковых патрабаваньняў для ўдзельнікаў з шасьці краін», — заявіў «Весьцям» генэральны консул ЗША ў Расіі Рычард Бір. Новыя правілы распаўсюджваюцца таксама на Расею, Украіну, Малдовы, Баўгарыю і Румынію.

Па словах дыплямата, зьмены будуць зьвязаныя з тым, што з гэтага часу студэнтам, якія жадаюць паўдзельнічаць у праграме Summer Work and Travel, перад тым, як зьвяртацца за атрыманьнем амэрыканскай візы, будзе неабходна знайсьці працу на тэрыторыі ЗША. Раней маладыя людзі маглі спачатку атрымаць візу і адправіцца ў ЗША дзеля таго, каб самастойна на месцы шукаць сабе сэзонную падпрацоўку.

Амэрыканцы тлумачаць узмацненьне правілаў клопатам за студэнтаў. Па словах дыпляматаў, у сувязі са старымі правіламі многія студэнты па прыезьдзе ў ЗША працавалі там, дзе ня мусілі рабіць. Маглі яны займацца і супрацьпраўнымі дзеяньнямі, альбо ўвогуле застацца без аплаты працы.

Цяпер працу для студэнтаў мусіць папярэдні адшукаць адна з упаўнаважаных амэрыканскімі ўладамі арганізацый. У 2010 годзе 10 беларускіх структур мелі афіцыйнае права адпраўляць беларускіх студэнтаў у ЗША.

Праграма Work and Travel дае магчымасьць студэнтам ВНУ папрацаваць падчас летніх вакацый у розных кутках Злучаных Штатаў. У 2010 годзе ў ёй удзельнічалі 130 000 студэнтаў з розных краін. Далучацца да гэтай праграмы могуць ангельскамоўныя студэнты дзённых аддзяленьняў унівэрсытэтаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0654 seconds.