Wikileaks: 15% беларускіх студэнтаў не вяртаюцца зь летняй працы ў ЗША

Аб гэтым сьведчаць дадзеныя дэпэшы амэрыканскай амбасады ў Маскве, што ў ліку іншых у вольны доступ выклаў на мінулым тыдні партал Wikileaks: 15% беларускіх студэнтаў не вяртаюцца зь летняй працы ў ЗША па праграме Work and Travel. Адкрытай аказалася інфармацыя аб унівэрсытэтах, студэнты якіх часьцей за ўсё не жадаюць вяртацца на радзіму, а таксама назвы турыстычных агенцый, кліенты якіх часьцей за ўсё застаюцца ў ЗША.

«Паводле нядаўняга дасьледаваньня беларускіх удзельнікаў праграмы Summer Work and Travel (SWT), 15% студэнтаў не пакідаюць ЗША па завяршэньні праграмы, — гаворыцца ў дэпешы амэрыканскіх дыпляматаў маскоўскай амбасады. — Гэтыя лічбы адпавядаюць працэнту студэнтаў, што не вярнуліся ў 2007 годзе. Паведамленьне ўтрымлівае дакладны трэнд сярод студэнтаў, што не вяртаюцца, вылучаючы некаторыя ўзроставыя групы, паўторных удзельнікаў SWT і некаторыя турыстычныя агенцыі ў групе рызыкі».

Паводле амэрыканскай амбасады ў Маскве, у апошнія гады ў сярэднім 2 500 беларускіх студэнтаў выказвалі жаданьне ўзяць удзел у праграме летняй працы і падарожжаў па ЗША Summer Work and Travel. З сакавіка 2008 году асноўную частку інтэрвію на атрыманьне візы для ўдзелу ў праграме праводзіць маскоўская амбасада, бо ў Менску штат амэрыканскіх супрацоўнікаў значна скарочаны.

Амбасада ў Расеі выдала візы на ўдзел толькі 70% з тых, хто прасіў іх. Аднак гэта значна вышэй за вынікі 2007 году, калі менская амбасада задаволіла толькі 54% жадаючых адправіцца ў Амэрыку на працу.

Такім чынам, па выніках праграмы 2008 году, 1 062 альбо 85% студэнтаў вярнуліся на радзіму. Амэрыканскія дыпляматы адзначаюць, што з большай верагоднасьцю дадому не вярталіся старэйшыя ўдзельнікі, а таксама тыя студэнты, што раней ужо бывалі ў ЗША.

Year of Birth Non-Return Rate (percent)
------ ------------
1982–84 24 (Issued 8? Non Return 2)
1985 32 (Issued 29? Non Return 9)
1986 23 (Issued 183? Non Return 43)
1987 14 (Issued 480? Non Return 69)
1988 13 (Issued 427? Non Return 56)
1989–90 8 (Issued 124? Non Return 10)

Сайт Wikileaks пачаў публікаваць перапіску супрацоўнікаў Дзярждэпартамэнту ЗША напрыканцы мінулага году, але дакумэнты вывешваліся на сайт дазавана і ў адрэдагаванай вэрсіі. Так былі апублікаваныя дзясяткі тысячаў дыпляматычных тэлеграм, але гэты працэс плянавалася завяршыць толькі ў лістападзе.

Аднак у пятніцу каманда сайту пачала публікаваць усю рэшту перапіскі дыпляматаў, групуючы запіскі па краінах, аб якіх у іх ідзе гаворка, і не цэнзуруючы кантэнт. Пасьля гэтага тысячы амэрыканскіх дэпешаў, у тым ліку сотні тых, што тычацца Беларусі, сталі даступныя ўсім.

З 7 агенцый, што працавалі на рынку ўладкаваньня студэнтаў у ЗША, найбольшы рэйтынг «невяртальнасьці» быў зафіксаваны ў Rayet Plus і Star Travel.

Agency 2008 Non Return Rate(percent) 2007 Non Return Rate (percent)
-- --------------------------
Discovery 0 Not Active
EVI Group 10 20
Latvian Center 12 11 (DBA IEC in 2009)
Rayet Plus 33 25
Star Travel 13 22
Universe 24 11
YTC 16 14 (DBA IEC in 2007)

(Note: In between the 2007–2008 SWT seasons one agency, International Exchange Center (IEC), changed their name to Youth Travel Center (YTC). A second agency, Latvian Exchange Center (LEC) seized upon the opportunity and renamed themselves International Exchange Center (IEC) and will use that name in the 2009 season. End Note.)

Цікава, што часьцей за ўсё бягуць з радзімы менавіта студэнты правінцыйных унівэрсытэтаў. Гэтак, 67% студэнтаў Баранавіцкага ўнівэрсытэту парушылі амэрыканскі закон і засталіся ў ЗША па сканчэньні візы. А вось навучэнцы прэстыжных БДУ і МДЛУ вяртаюцца з большай ахвотай. Такую сытуацыю амэрыканскія дыпляматы тлумачаць тым, што, быццам, сталічныя студэнты бачаць лепшыя эканамічныя пэрспэктывы за іх правінцыйных калегаў.

Selected Universities Non Return Rate (percent)
---------- -----------
Belarus State University (Minsk, Minsk region) 11
Minsk State Linguistic University (Minsk, Minsk region) 15
Belarus State Economic University (Minsk, Minsk region) 15
Gomel State University (Gomel, Gomel region) 23
Mozyr State Pedagogical University (Mozyr, Gomel region) 50
Baranovichi State University (Baranovichi, Brest region) 67

Таксама у тэксьце можна сустрэць парады для тых, хто жадае ў будучым паехаць па SWT: перавага пры выдачы візаў надаецца студэнтам з «выдатнай ангельскай, добрымі адзнакамі ва ўнівэрсытэце, вопытам папярэдніх паездак у краіны ЭЗ і бацькамі, якія маюць добрую працу».

Напрыканцы амэрыканскія дыпляматы адзначаюць, што надалей консульскія супрацоўнікі будуць зьвяртаць болей увагі на вынікі навучаньня студэнтаў, а таксама на месца іх нараджэньня.

У параўнаньні з Украінай (дадзеныя аб колькасьці выдадзеных візаў таксама даступныя праз Wikileaks), беларусы бягуць са сваёй краіны часьцей. Гэтак у 2008 годзе толькі 6.4% украінскіх студэнтаў не пажадалі выехаць з ЗША, хаця ў 2007 гэты адсотак быў блізкі да беларускага — 14.3%.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0837 seconds.