Максымальная стыпэндыя ў два разы меней за спажывецкі бюджэт
Для таго, каб выжыць, беларускаму студэнту, на думку дзяржавы, патрэбныя мінімум 467 тысячаў рублёў. Атрымліваецца, што сярэдняй студэнцкай стыпэндыі ў 192 тысячы хопіць толькі на 12 дзён мінімальных выдаткаў.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прыкладна на 30 тысячаў падвысіла мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных груп насельніцтва. Спажывецкі бюджэт разьлічваюць у сярэдніх цэнах папярэдняга месяца. Ён паказвае, колькі студэнту патрэбна грошай дзеля задавальненьня асноўных фізычных і
Урад лічыць, што для выжываньня беларускаму студэнту хопіць 467 тысячаў у месяц. Гэта на 2 тысячы болей за штомесячныя патрэбы трохгадовага дзіцяці.
Што мінімальна можа спажыць студэнт за год?
Так выглядае спажывецкі кошык беларускага студэнта на думку ўраду:
- Яйкі 108 штук (0.4 у дзень)
- Ялавічына 15,6 кг (43 грамы ў дзень)
- Шкарпэткі 7 пар
- Майткі 5 пар на 2 гады
- Красоўкі 1 на 3 гады
- Асадкі 1
- Сшыткі 10
- Бульба 108,8 кг
Студэнткам дадаткова дазволена мець 2 станікі на 2 гады і адны дадатковыя «майткі трыкатажныя» на два гады.
У лістападзе на $12 былі ўзьнятыя студэнцкія стыпэндыі. Зараз мінімальная стыпэндыя студэнта складае 147 тысячаў, максымальная — 236.7 тысячы. У даляравым эквіваленце гэта прыкладна параўнальна з памерам стыпэндый, якія выплочваліся да дэвальвацыі 2009 году. Такім чынам, нават максымальная стыпэндыя (якую атрымліваюць адзінкі са студэнтаў) у Беларусі саступае ў два разы мінімальнаму спажывецкаму бюджэту.
У 2010 годзе Беларусь заняла першае месца па інфляцыя ў Эўропе.