У войска забіраюць 400 завочнікаў

У час зімовага прызыву ў войска адправяцца першыя пасьля адмены адпаведнай адтэрміноўкі завочнікі. Гэта каля 400 студэнтаў завочных аддзяленьняў, якія паступілі на навучаньне пасьля 15 жніўня 2010 году.

Каля 400 завочнікаў могуць папоўніць шэрагі беларускага войска цягам бліжэйшых тыдняў. Магчымасьць спакойна вучыцца яны страцілі з прыняцьцем новай рэдакцыі закону аб воінскім абавязку.

Як паведамляе БелТА, на думку вайскоўцаў першая група студэнтаў-прызыўнікоў з часоў адмены адтэрміноўкі для студэнтаў завочных аддзяленьняў невялікая. Прадстаўнікі ваенкаматаў зьвязваюць гэта з пагаршэньнем дэмаграфічнай сытуацыі: моладзі цяпер меней, а прызываць трэба ўсё тымі ж партыямі. Агулам у час зімовага прызыву будуць мабілізаваныя каля 10 тысячаў маладых людзей.

У прызыў трапілі толькі тыя студэнты, якіх залічылі ў ВНУ пасьля 15 жніўня (у гэты дзень пачаў дзейнічаць новы закон). Студэнтам прыйдзецца прыпыніць навучаньне на час службы. Пасьля ім дадуць аднавіцца ва ўнівэрсытэтах.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.068 seconds.