Віцебскія студэнты ехалі бясплатна, але нядоўга

З 13 сьнежня студэнты Віцебску першымі ў краіне атрымалі права на бясплатны праезд у грамадзкім транспарце. Праўда, толькі ў тралейбусах і трамваях. Раней было абвешчана аб наданьні права на бясплатны праезд школьнікам некаторых рэгіёнаў Беларусі. Празь дзень пасьля абвяшчэньня інфармацыі аб праве на бясплатны праезд, улады раптам адмянілі ўласнае рашэньне.

Студэнтам, а таксама навучэнцам прафэсійна-тэхнічных, сярэдніх спэцыяльных навучальных устаноў і школьнікам, што жывуць у Віцебску, дазволілі бясплатна карыстацца грамадзкім транспартам. Пра гэта паведамляе БелТА. Льготы нададзеныя рашэньне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Аднак, як паведамляе партал tvr.by, бясплатна езьдзіць студэнты змогуць чамусьці толькі ў тралейбусах і трамваях. Таксама над тым, каб надаць студэнтам права езьдзіць за 50% кошту праезду, раздумваюць у Полацку, Наваполацку і Воршы.

Тэрміновым вяртаньнем ільготаў школьнікам, а ў некаторых выпадках навучэнцам ПТВ, мясцовыя ўлады заняліся пасьля нечаканай заявы прэзыдэнта, які параіў ураду «ў тыднёвы тэрмін» заняцца пытаньнем вяртаньня льгот навучэнцам.

Цяпер школьнікі Менску, Гарадзенскай, Менскай і некаторых гарадоў Гомельскай і Віцебскай абласьцей афіцыйна езьдзяць бясплатна.

Рашэньні мясцовых выканкамаў — часовыя. Як адзначаецца ў паведамленьні на сайце Гарадзенскага аблвыканкаму, «тэрмін дзеяньня гэтага рашэньня распаўсюджваецца на пэрыяд да прыняцьця ўказа «Аб дзяржаўнай падтрымцы моладзі, што навучаецца». Гэтым указам усім студэнтам Беларусам можа быць нададзены бясплатны, альбо льготны праезд у грамадзкім транспарце.

UPD

Як паведамляюць «Народныя навіны Віцебска», рашэньне аб наданьні студэнтам права на бясплатны праезд адмененае праз суткі пасьля яго прыняцьця. У транспартнай службе кажуць, што студэнтам далі езьдзіць бясплатна па памылцы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.