Бедным студэнтам 2 разы ў месяц аплоцяць квіткі дадому

Раней студэнты і навучэнцы маглі 2 разы на месяц папрасіць кампэнсацыю квіткоў за паездку дадому толькі ў выхадныя і сьвяточныя дні. Цяпер матэрыяльная дапамога на праезд будзе аказвацца навучэнцам і студэнтам дзённага з 1 верасьня па 30 чэрвеня ў любы дзень тыдня.

Унівэрсытэты кампэнсуюць квіткі на праезд студэнтаў дадому і назад у любы дзень тыдня, але ня болей за 2 разоў на месяц для міжгародняга транспарту і ня болей за 4 разоў на месяц для прыгарадных перавозак.

Пры гэтым вернуць толькі 50% кошту квітка.

Каб атрымаць кампэнсацыю, трэба паказаць адмысловай унівэрсытэцкай камісіі ня толькі самі квіткі, але і доказы, што дапамога патрэбная.

Такім чынам, галоўная перашкода для студэнтаў у атрыманьні кампэнсацыі — фінансавыя справы сям’і. Расходы на праезд пакрыюць толькі ў тым выпадку, калі бацькі студэнта зарабляюць меней, чым 706 880 рублёў на чалавека ў сям’і.

То бок для сям’і з 4 чалавек, у якой, напрыклад, акрамя студэнта ёсьць школьнік ці іншы студэнт, агульны афіцыйны прыбытак ня мусіць перавышаць 2 млн. 827 тыс. рублёў ці $353.

Кампэнсацыя пакрые толькі палову квітка. З улікам адносна невысокага кошту ўнутрырэспубліканскіх перавозак (напрыклад дабрацца зь Менску да Сьветлагорску на цягніку каштуе каля 20 тыс. рублёў), унівэрсытэты патрацяць няшмат грошай на вяртаньні студэнтам грошай на праезд.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1041 seconds.