Фэстываль Sziget-2011 зьбірае прапановы ў праграму

Не пасьпелі мы адыйсьці ад адной з самых галоўных эўрапейскіх музычных падзеяў году — фэстываль Sziget на востраве ў Будапэшце, як арганізатары абвясьцілі пра падрыхтоўку да фэсту 2011 году. Распачала сваю працу Sziget Wishmachine — кожны можна даслаць прапановы сваіх любімых гуртоў у праграму. Нашыя Gods Tower, «Троіца» ды «Ляпіс Трубяцкой» там ужо былі. Хто зь беларусаў варты паехаць у годзе наступным і хто з сусьветных зорак стане хэдлайнэрам самага працяглага музычнага фэсту ў Эўропе?


Алея сьцягоў на Сігеце прадстаўляе ля 50 краінаў, культура якіх прадстаўленая на фэсьце. Беларускі чырвона-зялёны вісіць першым насупраць эўразьвязаўскага.

Ляпис Трубецкой, Sziget

Ляпис Трубецкой, Sziget
Гурты — на любы густ. Адначасова адбываюцца падзеі на 15 сцэнах фэсту.

Sziget ладзіцца штогод на востраве сярод Дунаю з 1993 году, адсюль і назоў: «сігет» па-вугорску — выспа. На фэстывальны тыдзень востраў насамрэч ператвараецца ў моладзевы шматнацыянальны горад з «колькасьцю жыхароў» да 400 тысячаў! Музыкі з усяго сьвету выступаюць на 15 тэматычных сцэнах ад джазу да мэталу, ад рэгі да электроншчыны, а па ўсім востраве працуе яшчэ сотня музычных барчыкаў ды крамаў. Маштабы зашкальваюць.

Як і ў мінулым годзе, сёлета прыхільнікі могуць дапамагчы арганізатарам сфармаваць праграму фэсту, запоўніўшы невялікую анкету на сайце фэстывалю. А ў нататніках ужо можна адзначаць прыблізныя даты Sziget — 10-15 жніўня 2011.

Чытайце таксама наш дзёньнік з Sziget'2010

tarka 13:00, 11/11/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0685 seconds.