Беларускія маршруткі зьбіраюцца далучыць да Інтэрнэту

Доступ да Інтэрнэту ў грамадзкім транспарце зьбіраецца арганізаваць адна з аўтамабільных кампаній празь сетку «інтэрнэтызаваных» маршрутак. Плянуецца, што мікрааўтобусы з выйсьцем у Сеціва будуць курсіраваць па ўсёй Беларусі.

«Праект, які дазволіць беларусам атрымаць доступ у Інтэрнэт у грамадзкім транспарце, актуальны як для гарадзкіх, так і для міжгародніх маршрутаў. Чакаецца, што ён будзе рэалізаваны да канца бягучага года», — заявіў па выніках канфэрэнцыі «Дзелавы Інтэрнэт» дырэктар аўтацэнтра «Атлант-М Баравая» Сяргей Елістратаў.

Чакаецца, што праект будзе рэалізаваны ўжо да канца бягучага году.

Бясплатны бесправадны Інтэрнэт зьявіўся нядаўна і ў некаторых віленскіх тралейбусах, у першую чаргу на найбольш папулярным сярод студэнтаў маршруце.

Паводле прэзыдэнцкага ўказу № 60 цяпер для атрыманьня доступу ў Інтэрнэт карыстальніку неабходна прадэманстраваць пасьведчаньне асобы. Ці прывядуць беларускія маршруткі ў адпаведнасьць указу, не паведамляецца. Але наяўнасьць пашпарту перад пагрузкай у менскія маршруткі, магчыма, у будучым прыйдзецца ўсё ж спраўджваць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1963 seconds.