40 чалавек 40 хвілінаў мітынгавалі супраць 60-га ўказу

На 40 хвілінны мітынг нацболаў «За свабоду інтэрнэту» прыйшлі 40 чалавек. Прыблізна палову гэтай колькасьці склалі падлеткі зь серпом ды молатам на рукавах, другая палова складалася пераважна з прадстаўнікоў крыху дзіўнаватага «Руху будучыні».

Афіцыйны дазвол на мерапрыемства атрымалі прадстаўнікі незарэгістраванай Партыі нацыянал-бальшавікоў Беларусі. У выніку падтрымаць такую акцыю пагадзіліся толькі хіба ня менш віртуальныя за нацыянал-бальшавікоў прадстаўнікі «Руху будучыні» (які праўда мае афіцыйную рэгістрацыю). Аднак на імпрэзу завіталі асобныя актывісты іншых поглядаў і нават арыентацыяў. І кожны зь іх меў магчымасьць у мегафон выказаць усё, што думае наконт умяшаньня дзяржавы ў свабоду Сеціва. 

За мітынгам назіралі некалькі міліцыянтаў і пару дзесяткаў журналістаў. Арганізатары паабяцалі наступную акцыю, заплянаваную на 23-га чэрвеня на плошчы Свабоды ў Менску, зрабіць больш масавай.

Акрамя  нацболаў ды «Руху будучыні» ніхто пакуль не анасаваў масавых акцыяў з нагоды прыняцьця прэзыдэнцкага ўказу № 60 і ўрадавай пастановы № 644.

Болей здымкаў большым памерам глядзіце у фотаблогу

vojur 13:00, 11/06/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0632 seconds.