Фэстываль экспэртнай маладой музыкі

Петля Пристрастия

Інтэрнэт-праект Experty.by зладзіў 14 траўня ў клюбе «Рэактар» музычны фэстываль з удзелам гуртоў The Toobes, «Петля Пристрастия», Port Mone і Nevma — лепшых дэбютаў мінулага году паводле беларускіх і замежных крытыкаў у межах штогадовай узнагароды сайту. Фотарэпартаж зь першага фэсту Experty.by — у фотаблогу Generation.by.

«Гэта новае пакаленьне беларускай рок-музыкі. Мэта фэстывалю — прасоўваньне калектываў, якія выпусьцілі лепшыя дэбютныя альбомы па выніках мінулага году», — адзначыў напярэдадні фэсту кіраўнік інтэрнэт-праекту «Experty.by» Зьміцер Безкаравайны.

nevma

Адкрыў фэст магілёўскі гурт Nevma, чый альбом «Стихия слез» трапіў у топ-10 па вэрсіі штатных экспэртаў прэміі, што прайшла ў лютым у Менску.

port mone

Працягнуў праграму гурт Port Mone — альбом «Dip» прызнаны лепшым альбомам 2009 году паводле вэрсіі замежных экспэртаў.

Петля Пристрастия

Безумоўнымі хэдлайнэрамі вечару сталі гурты «Петля Пристрастия» і The Toobes, на выступах якіх танцпляц хадзіў хадуном ды й самі музыкі з радасьцю скакалі ў натоўп прыхільнікаў.

The Toobes

Гурт «Петля Пристрастия» з альбомам «Всем доволен» трапіў у топ-10 «Вялікага журы», а The Toobes зьнёс зь лютаўскай прэміі Experty.by ажно чатыры ўзнагароды з нагоды выхаду альбому «Hello» — «Лепшы дэбютны альбом», «Лепшы рок-альбом», «Прыз вялікага журы» і «Лепшы альбом» 2009 году.

Разгледзець фэст можна ў вялікіх здымках у фотаблогу Generation.by

tarka 15:00, 17/05/2010 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1651 seconds.