Фэстываль «Рок за Баброў» адчыняе сцэну для пачатковых рок-гуртоў

У самым разгары падрыхтоўка да пятага фэстывалю «Рок за Баброў», які пройдзе 5 чэрвеня ў «Сілічах». У яго межах арганізатар — кампанія Heineken у Беларусі — правядзе музычны конкурс для маладых рок-гуртоў «Движение на освежение». У пачаткоўцаў зьявіцца шанец выступіць на адной сцэне з хэдлайнэрамі фэстывалю — гуртамі «Без Билета», «Градусы» і «Vопли Viдоплясова», а пераможца атрымае гітару ў падарунак.


Натальля Літвінава, дырэктар па маркетынгу кампаніі Heineken у Беларусі: «Маладыя музыканты — гэта заўсёды сьвежыя погляды, сьвежыя ідэі і, вядома ж, сьвежае гучаньне. Яны адкрытыя да ўсяго новага, цікавага і сучаснага. Але ім, на жаль, рэдка выпадае шанец гучна заявіць пра сябе, дамагчыся прызнаньня і папулярнасьці. У гэтым годзе мы вырашылі падтрымаць маладыя рок-гурты і асьвяжыць фэстываль іх творчасьцю. Мы дамо ім магчымасьць паказаць сябе, выступіць на адной пляцоўцы са знакамітымі камандамі, а пераможцу ў якасьці гран-пры падорым гітару Gibson Flying V».

Удзельнічаць у конкурсе змогуць рок-музыкі не маладзейшыя за 18 гадоў. Для гэтага ім трэба падрыхтаваць відэафайл на любую са сваіх песень і выслаць яго да 3 траўня 2010 году разам з запоўненай анкетай на электронны адрас rokza@bobrov.by. Адабраныя для ўдзелу ў конкурсе кампазыцыі будуць выкладзены ў канале «Конкурс «Движение на освежение» на YouTube, дзе пройдзе незалежнае онлайн-галасаваньне. Прыняць удзел у галасаваньні змогуць усе жадаючыя.

Пераможцу, гурт з самым сьвежым гучаньнем, абярэ журы, у якое ўвойдуць: Віталь Артыст — кампазытар, вакаліст гурта «Без Білета»; Зьміцер Безкаравайны — выпускаючы прадусар і піяршчык многіх пасьпяховых беларускіх рэлізаў апошняга дзесяцігодзьдзя; Сяргей Будкін — музычны аглядальнік, галоўны рэдактар сайта «Тузін гітоў»; Алег Клімаў — беларускі рок-крытык; Піт Паўлаў — вакаліст, гітарыст, аўтар музыкі і тэкстаў; Зьміцер Падбярэзскі — музычны журналіст; Сяргей Ясючэня — дырэктар і заснавальнік гукавыдавецкай кампаніі «WEST RECORDS», заснавальнік сеткі крамаў «Містэрыя гуку».

Спампаваць анкету і азнаёміцца з правіламі ўдзелу ў конкурсе «Движение на освежение» можна на сайце www.bobrov.by.

Яшчэ адной адметнай падзеяй для ўсіх прыхільнікаў рок-музыкі на фэстывалі стане адкрыцьцё сымбалічнага горада Року на Месяцы, у якім суседзямі сапраўдных рок-зорак і пачаткоўцаў рок-музыкаў, змогуць стаць усе жадаючыя. Жыхары горада Року таксама атрымаюць сэртыфікаты на Месяцовыя ўчасткі.

Фінал конкурсу «Движение на освежение» пройдзе на фэстывалі «Рок за Баброў» 5 чэрвеня 2010 году. Уваход традыцыйна будзе вольным. Дабрацца ў РГЦ «Сілічы» можна будзе на бясплатных аўтобусах, што будуць курсаваць па маршруце «Аўтавакзал Маскоўскі — РГЦ „Сілічы“ — Аўтавакзал Маскоўскі».

20:00, 15/04/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.07 seconds.