Лявон Вольскі едзе на Be2gether 2010

Абвешчана імя яшчэ аднаго беларускага ўдзельніка фэстывалю Be2gether. Ім стаў сьпявак Лявон Вольскі з новым праектам на вершы беларускіх клясыкаў «Белая яблыня грому».


На мінулым тыдні Лявон Вольскі прэзэнтаваў сольны альбом «Белая яблыня грому»

Лявон Вольскі прадставіць новы альбом, а таксама гіты зь іншых праектаў, у тым ліку «Крамбамбуля» і «Я нарадзіўся тут». Арганізатары плянуюць запрасіць яшчэ «1–2 беларускіх калектывы».

Пакуль вядома, што кампанію Вольскаму складзе беларускай каманда Open Space, а таксама, сярод іншых, аўстралійцы Empire Of The Sun, каманда Сяргея Шнурава «Рубль» і гурт Skunk Anansie зь Вялікабрытаніі. Прыедуць на фэст і ўкраінскія ска-фолкеры «Гайдамакі».

Лявон Вольскі ўжо прымаў удзел у Be2gether з гуртом N.R.M. у 2008 годзе. За тры гады фэсту Беларусь прадстаўлялі «Ляпіс Трубецкой», NRM, Drum Ecstasy, IQ48, Osimira, The Toobes, Mauzer.

Фэстываль Be2gether пройдзе ў літоўскіх Нарвілішках 25–27 чэрвеня. Візы для грамадзян Беларусі пры наяўнасьці беларускага квітка традыцыйна будуць бясплатнымі. Дакумэнты на візу будуць прымацца ў літоўскую амбасаду пачынаючы зь сярэдзіны красавіка і да пачатку чэрвеня. 

Чытайце на Generation.bY бягучыя навіны пра фэст, а таксама рэпартажы з трох папярэдніх Be2gether.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0595 seconds.