Паўднёвая Карэя ўвяла абмежаваньні на выкарыстаньне Твітэра палітыкамі

Любыя палітычныя рэклямныя кампаніі зьвязаныя з выкарыстаньнем Twitter раней, чым за 180 дзён да галасаваньня мусяць быць абмежаваныя — вырашыла Нацыянальная выбарчая камісія Паўднёвай Карэі.

 

Заканадаўства ў гэтай краіне забараняе выкарыстаньне плякатаў, друкаваных матэрыялаў, відэа і «аналягічных мэдыясродкаў» у агітацыйных мэтах раней чым за 180 дзён да галасаваньня. Цяпер Нацыянальная выбарчая камісія вырашыла прыраўняць Twitter да традыцыйных сродкаў агітацыі. У сваіх мікраблогах кандыдатам да наступленьня перадвыбарчага пэрыяду дазволілі выказвацца толькі на асабістыя тэмы, — паведамляе Reuters.

Абмежаваньні на агітацыйныя матэрыялы былі першапачаткова ўведзеныя ў Паўднёвай Карэі для таго, каб у заможных кандыдатаў ня было форы з-за сваіх фінансавых магчымасьцяў.

Twitter ды іншыя сацыяльныя сеткі ўсё часьцей пужаюць палітыкаў. Так улетку шэраг нямецкіх палітыкаў заявілі пра неабходнасьць неяк абмежаваць працу папулярнага сэрвісу мікраблогаў Twitter, бо засьцерагаліся, што ён можа быць выкарыстаны для агалошваньня прамежкавых вынікаў галасаваньня яшчэ да закрыцьця выбарчых участкаў.

vojur 08:00, 23/02/2010 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0873 seconds.