Адтэрміноўкі ад войска пазбавяць усё ж завочнікаў, але не платнікаў

Прапанова дэпутата Здановіча скасаваць адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў-платнікаў не знайшла падтрымкі ў Міністэрстве Адукацыі і Адміністрацыі прэзыдэнта і ня ўвойдзе ў лік паправак у закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе». Чыноўнікі абяцаюць, што скасаваньне адтэрміноўкі для завочнікаў не закране ўсіх студэнтаў завочнай формы навучаньня. У войска возьмуць толькі столькі студэнтаў, каб даўкамплектаваць структуры да неабходнай колькасьці.

Пра працэс распрацоўкі паправак у закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» піша Белта са словаў Старшыні Пастаяннай камісіі ПП па нацыянальнай бясьпецы Віктара Гумінскага.

На паседжаньні працоўнай групы вырашана пакінуць тую частку законапраекта, якая датычыць адтэрміновак ад службы ў войску, бязь зьменаў. Гэта значыць, адтэрміноўку мяркуецца адмяніць толькі для студэнтаў завочных формаў навучаньня.

Па словах Гумінскага, прапанова аб скасаваньні адтэрміноўкі не знайшла падтрымкі ў Міністэрстве адукацыі і Адміністрацыі прэзыдэнта.

Некалькі гадоў таму ў Беларусі была сытуацыя, калі колькасьць прызыўнікоў была большая за патрэбную. З-за гэтага ў 2007-м годзе было вырашана не прызываць у войска студэнтаў завочнай формы навучаньня. Цяпер яна моцна зьмянілася. За апошні час лік мужчын, якім споўнілася 18 гадоў, прыдатных да вайсковага прызыву, штогод скарачаецца на 5-7%. Так, у 2007 годзе прыдатнымі да службы ў войску былі прызнаныя больш за 58% прызыўнікоў, у 2008-м — 49%, у 2009-м — амаль 41%. У бліжэйшыя 2-3 гады гэтая тэндэнцыя захаваецца.

26 сьнежня мінулага году папраўкі ў закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» былі прынятыя ў першым чытаньні

Уні Вера 13:48, 03/02/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0822 seconds.