Здановіч прапануе скасаваць адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў-платнікаў

Кіраўнік Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімір Здановіч прапануе скасаваць адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў-платнікаў.

Уладзімір Здановіч нагадаў, што Міністэрства абароны распрацавала законапраект, які прадугледжвае скасаваньне адтэрміноўкі ад службы для студэнтаў ВНУ і ССНУ завочнай формы навучаньня. Ён выклікаў буйное абмеркаваньне ў дэпутатаў і неразуменьне чаму абраныя менавіта завочнікі, але не студэнты іншых відаў навучаньня.

«Я лічу, што да гэтай праблемы варта падыходзіць па прынцыпу справядлівасьці. Па-першае, прызываць толькі тых, хто вучыцца завочна, не зусім правільна. Па-другое, гэта ня вырашыць праблему, а праз год-два элемэнтарна будзе згорнуты прыём на завочную форму навучаньня, а на дзённую павялічаны.»

«Трэба разважаць па-іншаму», — лічыць дэпутат. Дзяржава, накіроўваючы ВНУ і ССНУ кантрольныя лічбы прыёму на бюджэтную форму навучаньня, тым самым фармуе замову на падрыхтоўку кадраў для галінаў народнай гаспадаркі, прычым як на дзённай, так і завочнай форме. Студэнты-бюджэтнікі ўсе ж такі пры паступленьні паказваюць больш высокія рэзультаты, а па сканчэньні вучобы належаць абавязковаму разьмеркаваньню. «Таму прызываць на тэрміновую службу такіх студэнтаў, ды й, напэўна, і выпускнікоў, ні ў якім разе нельга».

Студэнты-платнікі ж атрымліваюць больш нізкія балы на тэставаньні, разьмеркаваньню яны не належаць, ды й у большасьці выпадкаў па атрыманай спэцыяльнасьці не працуюць. Частка зь іх лічацца студэнтамі фармальна, не праяўляюць ніякага інтарэсу да будучай прафэсіі. «Паступіў, каб у армію не ісьці» — часта можна пачуць навучэнцаў і студэнтаў. У нядаўнім мінулым яны належалі да шэрагу «не дабраўшых балы альбо «праваліўшыхся на экзамэне» і, калі з здароўем было ўсё ў парадку, аўтаматычна пападалі пад прызыў. «Вось з гэтай катэгорыі можны фармаваць кантынгент салдат тэрміновай службы», — лічыць Здановіч.

Уладзімір Здановіч распавёў, што гэты прапанова выклікала інтарэс у Міністэрстве абароны. У выпадку яго прыняцьця адтэрміноўка на пэрыяд навучаньня будзе прадстаўляцца толькі тым навучэнцам і студэнтам, хто атрымлівае адукацыю за кошт стродкаў рэспубліканскага (мясцовага) бюджэту.

Паводле БелТА

14:03, 21/01/10
Уні Вера
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Starboy у 19:53, 23.01.10 #

Отлично,

а про специальности, на которые идет набор 3 человека бюждетника, и 50 платников тогда можно забыть, и про котируещиеся специальности (на которые нижний проходной балл выше самого высокого многих некотирующихся специальностей) тоже можно забыть. Зато в стране не будет недобора на отстойные специальности, потому как многие решат получить дерьмовое образование, но не служить в армии. А тот, кто таки наберет 300 баллов, но не пройдет на какой-нибудь КСИС Информатику на бюджет, и решит пойти таки получить нормальное образование будет красить траву и копать от забора и до обеда? Молодцы, наши депутаты, тонны креатива.

Армию отменить как рудимент, и всем будет счастье.


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.4302 seconds.