Радзькоў заявіў, што беларускіх студэнтаў цяпер будуць лепей вучыць замежным мовам

Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў заявіў сёньня, што практычная падрыхтоўка беларускіх студэнтаў па замежных мовах будзе ўзмоцненая.

Такую заяву Радзькоў зрабіў на сустрэчы з намесьнікам генэральнага сакратара ААН па пытаньнях Генэральнай асамблеі і канфэрэнцыйным кіраваньні Шаабанам Мухаммадам Шаабанам, піша БЕЛТА

«Перад сыстэмай адукацыі нашай краіны пастаўленая задача рыхтаваць такіх выпускнікоў вышэйшай школы, якія маглі б свободна гаварыць на адной з замежных моваў», — сказаў міністар.

На яго думку, тэарэтычная падрыхтоўка беларускіх студэнтаў па замежных мовах добрая, але практыка пакідае жадаць лепшага, і ў гэтым пытаньні дапамога ААН і яго структур вельмі каштоўная.

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Арганізацыя Аб’яднаных нацый падпісалі Мэмарандум аб узаемаразуменьні, якім прадугледжаная падрыхтоўка перакладчыкаў вышэйшага клясу для ААН.

Уні Вера 18:53, 19/01/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2296 seconds.