Тэст па вакацыях: «Ляпісы», «Крама» і «Нэйра Дзюбель» выступілі на адной сцэне
Працягам экспэрымэнту з рэінкарнацыяй даўняга фэсту «Рок па вакацыях» адбылася чарговая спроба зачыніць багаты на падзеі беларускі фэставы сэзон 2009. Даверылі гэту ганаровую справу абаронцам беларускага пралетарыяту і прапагандыстам правільнай сэксуальнай арыентацыі «Ляпісу Трубяцкому» ў сааўтарстве зь клясычна адрыўнымі «Крамай» і «Нэйра Дзюбелем».
Куды глядзіць Міністэрства адукацыі?
Хаця каго і як зачыняць, застаецца пад пытаньнем. Сэзон фэстаў цяпер больш нагадвае студэнта на сэсіі: іспытаў наперадзе яшчэ шмат, але кожны канцэрт — як апошні.
Першы «рок па вакацыях» адбыўся ў Менску 1 верасьня 1993 году і прайшоў тройчы, пасьля чаго быў адноўлены ў 2008 годзе. Усё пачыналася на пляцоўках цырку шапіто, які пазьней пакінуў сталіцу назаўсёды. Карацей, «цырк зьехаў, а клоўны засталіся», — як пажартаваў з гэтай нагоды вядучы фэсту Макс Івашын.
І ніякіх вакацый на самой справе няма. Проста ў арганізатараў была праблема з рэалізацыяй квіткоў на заплянаваны ў пачатку верасьня канцэрт: фармат аказаўся надта папулярным. Напрыканцы лета і ў пачатку восені, падавалася, толькі лянівы не спрабаваў зладзіць у Менску які канцэрцік. Калі ня рокавы, то хаця б «навальнічна-фэервэркавы». Таму «вакацыі» былі перанесеныя. Куды глядзіць Міністэрства адукацыі?
«Пад мостам мы больш ня граем»
У выніку абноўленая вэрсія «року па вакацыях» стала нагадваць прыём манаршых фамілій. Толькі Drum Ecstasy і «Авангардшкола» не маглі пахвастацца каралеўскім тытулам, які раздаецца ў беларускім року прыкладна столькі ж, колькі споўнілася вакацыйнаму фэсту сёлета.
Але ў энэрджайзераў нашай сцэны Drum Ecstasy справы і без розных тытулаў ідуць няблага:
«Пад мостам мы больш ня граем, — прызнаўся лідэр калектыву Філіп Чмыр, — бо не жадаем граць бясплатна, а пасьля яшчэ і трапіць на 25 сутак».
Такім чынам, на сцэне можна было пабачыць
«Каралі — гэта назаўсёды»
«Крама», якая выканала некалькі сваіх клясычных гітоў, чарговы раз даказала, што «каралі — гэта назаўсёды». За імі на сцэну выйшлі «дзюбеля», якія, як на памяць і без запінкі выдала другая вядучая фэсту Іна Кашырына, «першую песьню напісалі ў
Але роля караля каралёў сёньня была адведзеная «Ляпісу Трубяцкому». З выхадам альбому «Маніфэст» атмасфэру, якая склалася вакол гурту, лепш за ўсё характарызуе слова «эўфарыя». Яны адну за другой атрымлівалі ўсе музычныя прэміі, а кожны іх канцэрт ператвараўся ў Падзею. Але апошняя плытка «Культпрасьвет», «у таяміцы запісаная», не атрымала такія ж адназначныя водгукі крытыкаў, як тое было з «Маніфэстам».
У любым выпадку, ўсе пытаньні, калі такія ў кагосьці яшчэ заставаліся, у наяўнасьці ў залі асоб блакітнай крыві, расьсеяліся разам з выхадам «Ляпісаў». Наконт блакіту я, магчыма, перабольшыў: лідэру гурта Сяргею Міхалку апошняя канатацыя можа прыйсьціся не даспадобы. І «Pidar» замест «Freedom» яму чуецца, і адэптаў «лютэранства, пратэстантызму і іншых сэксуальных канфэсій» ён уласнымі кампазыцыямі паставіць на «верны шлях» спрабуе.
Міхалок быў як заўжды
«Душой я вольны чалавек, І гэткім буду цэлы век!» — прадэкламаваў клясыка на радасьць публіцы лідэр «каўбояў Парнасу». Хаця, калі ўжо і шукаць боскія аналёгія, то ў выпадку «Ляпісаў» найбольш па іміджу блізкі ім застаецца спадар Шыва. Праўда, лікаў яны пакуль маюць збольшага толькі два: да
«Магутнасьць увасобілася ў творчым экстазе», — думаеце ня будзе такіх загалоўкаў у «Советской Белоруссии» пасьля канцэрту?» — напрарочыў Міхалок. Што ж, чакаем і верым ў непераможную сілу вакацый, якія немінуча надыдуць.
Дарэчы, «Belarus Freedom» у выніку прасьпявалі «на біс», пасьля чаго разам з абрэзанай вэрсія «Сьветлячкоў» «Ляпісы» адкланяліся. Дарэмна фанаты чакалі выхаду музыкаў па другім коле, як тое было, па іх успамінах, на сёлетнім Be2gether: цяпер не сэзон.
Болей здымкаў глядзіце ў фотаблогу:
Drum Ecstasy на «Рок па вакацыях 2009»,
Krama на «Рок па вакацыях 2009»,
Neuro Dubel на «Рок па вакацыях 2009»,
«Ляпіс Трубяцкой» на «Рок па вакацыях 2009»