:B:N: рыхтуецца да 10-годзьдзя, якое адсьвяткуе 20 лістапада

Бярозаўскі гурт:B:N: адзначыць свой дзень народзінаў 20 лістапада ў менскім R-club вялікім сяброўскім канцэртам. Музыкі рыхтуюць прыхільнікам сваёй творчасьці падарункі. «Перадусім гэта новыя песьні, якія мы прэзэнтуем на канцэрце», — кажа лідэр гурта Алесь Лютыч.

BN
Фота з канцэртнай прэзэнтацыі перывыданьня першага альбому B:N у сьнежні 2008 году ў Менску

Вось ужо 10 год «безназоўныя» радуюць фанатаў песьнямі, супольнымі музычнымі праектамі, кліпамі. За гэты час яны ўдзельнічалі ў шматлікіх фэстывалях у Беларусі і ў Польшчы, сталі хэдлайнэрамі і ганаровымі гасьцямі «Басовішча» і Be Free, запісалі кавэры на песьні гуртоў Neuro Dubel, N.R.M., зьнялі шэраг кліпаў (два зь якіх — «Канюшня» і «Дажджамі» — перамагалі на прэміі «Кліп-марафон»).


B:N ваўсю рыхтуецца да сьвяточнага канцэрту. Фота з рэпэтыцыі гурта ў Бярозе.

Музыкі не спыняюцца на дасягнутым і зараз актыўна рыхтуюць матэрыял для запісу новага альбома, песьні зь якога будуць прэзэнтаваныя на юбілейным канцэрце. Паводле музыкаў, падчас паўтарагадзіннага сольнага выступу прыхільнікі змогуць пачуць ня толькі новыя песьні, але і ўзгадаць старыя гіты гурта зь першых двух альбомаў.

Адсьвяткаваць дзень народзінаў бярозаўскага рок-гурта :B:N: прыйдуць старыя сябры — гурты «Кальмары», IQ48, KROK. «Безназоўныя» прасьпяваюць разам з Аляксандрам Кульлінковічам і Алегам Хаменкам. Адмыслова на канцэрт з Турцыі прыедзе Яўгенія «Пчолка» Хіло і выканае лірычны гіт «Дажджамі».

  • Гурт:B:N: запрашае ўсіх на канцэрт 20 лістапада ў R-club. Пачатак а 18.00.
  • Кошт квіткоў: ад 15 да 20 тысяч рублёў.
  • Даведкі па тэлефоне +375 29 6490888.
  • Дадатковая інфармацыя на сайце гурта http://biaznazvy.com/.
10:10, 22/10/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0902 seconds.