Google Translate навучыўся перакладаць зь беларускай і на беларускую

Буйнейшы сайт онлайн-перакладаў Google Translate дадаў сёньня беларускую мову ў свой сэрвіс. Такім чынам, зьявіўся першы онлайн-перакладчык для беларускай мовы. Зь яго дапамогай цяпер існуе магчымасьць амаль імгненна перакладаць зь беларускай і на яе 50 іншых моваў сьвету.

 

«Google Translate — гэта сыстэма статыстычнага перакладу, якая працуе на базе статыстычных мадэляў, якія будуюцца на базе дакумэнтаў, перакладзеных прафэсіяналамі. Чым больш такіх перакладзеных дакумэнтаў выкарыстоўваецца для мадэлі, тым лепей атрымліваецца пераклад; і адносна малая колькасьць дакумэнтаў, перакладзеных на беларускую і зь беларускай, зьяўляецца прычынай таго, што беларуская мова была дададзеная пазьней за іншыя, і якасьць перакладу можа быць яшчэ не заўсёды здавальняючая. Але зараз якасьць будзе толькі паляпшацца». — піша ў сваім блогу беларускі інжынэр-праграміст кампаніі Google Ігар Маханёк.

Пераклад на беларускую Google Translate выдае «наркамаўкай», аднак якасьць перакладу зь беларускай на іншыя мовы паводле першых назіраньняў, падаецца, не залежыць ад правапісу. Аднолькава перакладаецца і клясычны правапіс і той, што цяпер выкладаюць у школах.

Днямі таксама стартаваў Google Map Maker для Беларусі (Google Картограф). Google Картограф — гэта сэрвіс, дзякуючы якому любы чалавек можа ўдасканаліць якасьць мапаў на Google Maps.

UPD: Амаль на месяц раней за Google Translate онлайн-перакладчык для беларускай мовы ў тэставым рэжыме запусьціў Белазар.

 

12:54, 25/08/09
vojur
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

tarka у 13:22, 25.08.09 #

ну нарэшце! цяпер і замежныя сябры змогуць пачытваць, што робіцца ў байнэце.


vojur у 15:52, 25.08.09 #
А вось і першыя прыколы статыстычнага перакладу: http://digs.by/5bb

Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3796 seconds.