Пра выпускнікоў ВНУ і грашовы ўнёсак у БРСМ «на разьвітаньне»

Заўзятары сацыяльных сетак як сэрыял назіраюць за гісторыяй, якую апісала выпускніца БДУ Крысьціна Карчэўская: пры запаўненьні абходнага ліста з выпускнікоў патрабуюць сплаціць 5 000 БРСМу, нават калі ты не зьяўляесься чальцом гэтай арганізацыі. Здаецца, відавочна, што ніхто нічога ня мусіць плаціць. Куды зьвяртацца, калі ўсё ж прымушаюць — пішуць у кароткім звароце студэнты.

Выпускнік!

Напрыканцы свайго навучаньня ў сваёй навучальнай установе, каб атрымаць дыплём спэцыяліста, табе неабходна падпісаць абходны ліст. У некаторых ВНУ і ССНУ, у абходным лісьце прысутнічае радок «БРСМ».

У сувязі з гэтым, падчас наведваньня «пярвічкі» БРСМ, ты можаш сутыкнуцца з наступнай сытуацыяй: называючы сваё прозьвішча, табе кажуць, што ты лічысься членам БРСМ і папросяць заплаціць грашовы ўнёсак (5.000 рублей). Ты ніколі не ўступаў ў БРСМ і абураны такой сытуацыяй? Зьвяртайся да нас: такіх, як ты — шмат! Толькі разам мы даб’емся справядлівасьці і навучым БРСМ лічыцца з нашым меркаваньнем і жаданьнем быць ці ня быць у іх шэрагах! Нават калі ты ўжо заплаціў, мы зможам дапамагчы табе даказаць, што ты маеш рацыю!

«Міжнароднае Сеціва па правах студэнтаў», students@yhrm.org
«Студэнцкая Рада», students-campany@yhrm.org

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0667 seconds.