«Якасць выпускнікоў беларускіх ВНУ становіцца горшай»

Уплывовы чыноўнік паскардзіўся на ўзровень ведаў выпускнікоў беларускіх ВНУ пасля знаёмства з імі.

БРСМ
Ілюстрацыйнае фота з суполак БРСМ у vk.com

Узровень выпускнікоў беларускіх ВНУ не адпавядае актуальным патрабаванням эканомікі, заявіў сёння на сустрэчы са студэнтамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі памочнік Лукашэнкі – галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон, піша БЕЛТА.

«Калі выпускнікі гуманітарнай ВНУ на адной старонцы робяць тры памылкі, я лічу, гэта нейкі нонсэнс. На мой погляд, узровень выпускнікоў не адпавядае патрабаванням эканомікі», – мяркуе топ-чыноўнік з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Паводле яго слоў, маладыя людзі, каб разумець усе працэсы, што адбываюцца, дабіраюць веды ўжо на практыцы, калі прыходзяць на работу.

Пры паступленні студэнтаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы знойдзена бездакорная сістэма абароны: у ВНУ паступаюць толькі па ведах, – а вось якасць выпускнікоў, на жаль, у цэлым становіцца горшай, мяркуе Якабсон. «Я так бачу гэту сітуацыю, калі сустракаюся з маладымі людзьмі і тэхнічных, і гуманітарных ВНУ, хоць магу і памыляцца», – адзначыў уплывовы чыноўнік на сустрэчы БРСМ «Адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня».

comments powered by Disqus
 
In 0.0591 seconds.