Беларускі рок-фэст пад вясёлкай
Першы за апошнія дзесяць год open-air фэст «Bela Music-2009» прайшоў на выходных пад Менскам. Арганізатары з-за дрэннага надвор'я не дачакаліся вялікага наплыву гледачоў, гледачы, хто як мог, змагаліся са стыхіяй, а музыкі ў кулюарах фэсту рабілі нечаканыя заявы. У атмасфэру першага «Bela Music» паглыбіўся Generation.bY.
«Слухай, як думаеш, будзе там расьцяжка „Будзьма“, можа значакаў надыбаю?» — запытаўся нейкі чувак, які ехаў з намі ў набітым мазаўскім аўтобусе на «Баравую».
«Якая будзьма-шмудзьма?! Гэта рок-фэстываль агульнабеларускага маштабу!» — падказаў небараку дасьведчаны малады чалавек у чорнай скураной куртцы.
А мы ехалі і прыгадвалі тыя шчасьлівыя часы, калі візы ў Польшчу каштавалі $5, і нават ня эўра, — цягайся на фэсты хоць кожныя выходныя. Тым больш, добрую жывую музыку ў тыя запаветныя часы ў сталіцы пачуць было амаль нерэальна. Вось і вырастала ў Менску цэлае пакаленьне моладзі, якое ня мела магчымасьці папіць піўка на якім крутым фэсьце ля дому. Не «садочкам» жа давіцца ля стэлы?
Цяпер вось — шчасьце: цэлае поле наша! Хаця запоўніць тое поле ўсё роўна ня было каму:
«Тры тысячы, ня болей», — давёў наш абазнаны ў масавых мерапрыемствах знаёмы.
Праўда, піва і гэтым разам не папілі: беларускай заканадаўства кажа «НЕ!» — стаяў у галаве вобраз
Затое хоць музыку паслухаем!
Усе сваркі забытыя, «у краіне лібэралізацыя», — магічнае слова гучала з вуснаў арганізатараў яшчэ на
«Варта разумець унікальнасьць гэтага мерапрыемства, бо дзяржава нарэшце пайшла насустрач, сказала, што ня толькі ня будзе перашкаджаць, але яшчэ і дапаможа», — сказаў тады дырэктар «Лініі гуку» Уладзімір Шаблінскі.
Гледачоў у фэсьце, падаецца, засмуцілі толькі дзьве рэчы: непрацяглая залева і акустычны выступ Пятра Ялфімава.
Удзячныя прыхільнікі апошняга прыгадалі яго самакрытычныя словы пасьля выступу на Эўрабачаньні і выцягнулі плякат «поёшь о**енно». Пётр толькі ўсьміхнуўся ў адказ.
«Я ніколі ад року і не адыходзіў. Калі паглядзець на склад выступоўцаў, то можна зазначыць, што зь некаторымі зь іх мы гралі разам шмат год. І надалей я хацеў бы прымаць удзел у падобных мерапрыемствах», — прызнаўся Generation.bY Ялфімаў.
Свой намер музыка падцьвердзіў выкананьнем кавэру на гіперпапулярнага ў Польшчы Чэслва Нэмана «Dziwny jest ten świat», зь якім Ялфімаў калісьці перамог на Славянскім базары, а пасьля ўдзельнічаў у
«Сэт магутнай гітарнай музыкі» прывёз зь
Кульлінковіч: «Давненько у нас такого не было»
Гурты не зьмянялі сваёй традыцыі: векапомная шапачка лідэра «Крамы» Ігара Варашкевіча ня раз ужо мільгала на дзесятках фэстах і ў Беларусі, і за мяжой. А нязьменны фаварыт публікі Аляксандр Кульлінковіч звыкла ўжо распранаўся на сцэне і абдымаў «дзюбелей» з пылам ня меншым, чым на сваіх клюбных канцэртах. У гэты раз асабліва пашэнціла гітарысту Абрамовічу.
Новы наступ стыхіі здарыўся адначасова з выхадам «Палацу». Гурт граў пад праліўным дажджом, а людзі таньчылі пад стольлю з парасонаў.
Аўтар ідэі і
«Зараз я такі напружаны і знэрваваны. Якраз на наш выступ найшла такая хмара. Нам было вельмі цяжка. Адзіны мінус Баравой, што тут няма куды хавацца», — распавёў Хаменка.
«Тут сабралася публіка, якая нас ведае, а вось на замежных фэстах добрая атмасфэра, але значна менш людзей, — патлумачыў адрозьненьні паміж замежным і ўласным лідэр Крамы Ігар Варашкевіч. — А тут людзей больш і было б яшчэ больш як мінімум у два разы, калі б было добрае надвор’е».
Апошнім часам у кар’еры гурта адбываюцца даволі цікавыя мэтамарфозы. Нядаўна Краму запрасілі на запіс канцэрту ў віцебскі амфітэатар, які будзе паказаны 3 ліпеня па СТВ:
«Спачатку я адмаўляўся але потым мне пазваніў сам [намесьнік генэральнага дырэктара СТВ — аўт.] Павал Каранеўскі, сказаў, што вельмі любіць «Краму». Канцэрт быў прысьвечаны
65-годзьдзю вызваленьня Беларусі аднямецка-фашысцкіх захопнікаў. У першых шэрагах сядзелі людзі з маленькімічырвона-зялёнымі сьцяжкамі. Што ў такой сытуацыі зробіш? Мы выйшлі і сыгралі».
З выхадам «Без Билета» на небе ізноў стала ясна, зьявіліся вясёлкі: адна, потым яшчэ, яшчэ.
Над «Баравой» пачалі разыходзіцца хвалі пазытыву, нехта кінуўся гуляць у фрызьбі, нехта забіў на натоўп і паглынуўся ў пяшчотныя промні заходзячага сонца адразу на, як ніколі раней, зялёнай траве аэрадрому.
Ня ўсе цалкам пазытыўна ўспрынялі доўгачаканае вяртаньне вельмі папулярнага ў сьвеце open-air фармату ў Менск:
«Усё гэта можна слухаць у лепшай якасьці зь лепшым гукам. Ці вартая была гэта дастаткова малалюдная акцыя перамоваў з сыстэмай і губляньня маральнага аўтарытэту тымі, каго мы лічылі культурнымі героямі?» — падзяліўся з БелаПАН крытычнымі развагамі журналіст Максім Жбанкоў.
На Басовішча пайду, хай мяне запросяць!
«На адкрытых пляцоўках прыемней выступаць. На лета ў нас плянуецца шэраг выступаў у Беларусі», — скакаў за сцэнай у чаканьні пачатку выступу лідэр хэдлайнэру фэсту, гурта J:морс, Уладзімір Пугач.
J:морс завяршаў канцэрт. Пугач, губляючыся, пераходзіў то з беларускай на расейскую, то наадварот. Праграма ў іх была такой жа палавінчатай, як і мова вакаліста.
Яшчэ тры гады таму гурт меў дзіўнае хобі не выходзіць за
«Чаму ж і не? Залежыць ад райдэраў і іншых чыньнікаў, — падзяліўся з Generation.bY Уладзімір Пугач. — Мы зашмат выступаем у клюбах. А граць любім нашае, беларускае».
«Гэты фэст задумваўся даўно толькі для таго, каб музыка прагучала, а ня дзеля грошаў. Дзякуй, што вы тут!» — зьвярнуўся да гледачоў са сцэны Уладзімір Пугач і завершыў Bela Music старым як сьвет«Web-дызайнам» .
Гэта быў фэст БЕЛАРУСКАЙ
Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп
Камэнтары
на першай фотцы усе такія рыжыя радасныя)
о, так, прыгожарыжыя)
фэст рыжых))))
Dziakuj za report, nibyta sam pabyvau na hetym fescie!
"Канцэрт быў прысьвечаны 60-годзьдзю вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў"
Ай-яй-яй! Як непрыгожа.
больш канцэртаў харошых і цікавых!
Гэта быў рэтра-канцэрт)
больш канцэртаў харошых і цікавых!
А не здаецца вам, што 60 год было ў 2004, а зараз 65, а?
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.