Арганізатары фэсту «Be2gether» дамовіліся на бясплатныя візы для беларусаў

Міжнародны музычны фэст «Be2gether», які ўжо ў трэці раз пройдзе на мяжы Літвы і Беларусі з 12 па 14 чэрвеня, будзе ізноў максымальна адчыненым для беларускай публікі. Квіткі на фэст зьявяцца ў продажы ў Менску ўжо ў бліжэйшыя дні. А пры наянаўнасьці квітка літоўская амбасада прадаставіць візу для наведваньня Be2gether бясплатна.

Маштабны фэстываль праходзіць на тэрыторыі старажытнага Нарвілішскага замку ўсяго ў 50 мэтрах ад літоўска-беларускай мяжы пад сьлёганам «Музыка разбурае межы». Некалькі сцэнаў з гуртамі з усяго сьвету, вялікі намётавы гарадок, безьліч забаваў на працягу некалькіх дзён — усё, што і мусіць быць на вялікім оўпэн-эйры.

Be2gether 2008

Асноўныя выступы будуць праходзіць сёлета амаль кругласуткава 12 і 13 чэрвеня, а завершыцца ён у абед 14 чэрвеня.

Квіток на ўсе дні ў Беларусі будзе каштаваць 142 тыс. рублёў. Грамадзяне Беларусі, якія набудуць афіцыйны квіток, могуць зьвярнуцца ў амбасаду Літоўскай Рэспублікі ў Менску за бясплатнай візай да 1 чэрвеня уключна. Віза будзе выдавацца на тэрмін з 11 па 15 чэрвеня.


Прэс-сакратарка фэсту Эгле Рэмэйкайтэ, арганізатар Гедрыюс Клімкявічус
і амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас
 

«Гэтае мерапрыемства для тых, хто любіць музыку і мастацтва. Мы зьбіраем цікавых артыстаў з усяго сьвету і робім усё, каб людзі зь Беларусі таксама змаглі атрымаць асалоду ад іх музыкі і проста добра правесьці час», — кажа арганізатар фэсту Гедрыюс Клімкявічус.

Сярод выканаўцаў з сёлетняй праграмы Be2gether: Gogol Bordello (ЗША), Polarkreis 18 (Нямеччына), Touch and Go (Вялікабрытанія) і Clawfinger (Швэцыя), Roni Size (Вялікабрытанія). Беларусь прадставіць гурт «Ляпіс Трубяцкой». 

Osimira

Штогод у фэсьце прымае ўдзел 30–50 гуртоў з усяго сьвету. Мінулым годам ля самай беларускай мяжы выступілі Groove Armada, Tricky, Infected Mushroom і многія іншыя, а хэдлайнэрамі Be2gether 2007 выступілі Morcheeba і Bloodhound Gang. Упершыню Be2gether прайшоў у Нарвілішках у жніўні 2007 году. Сярод 30 гуртоў з усяго сьвету выступілі беларусы Ляпіс Трубяцкой, Drum Ecstasy і IQ48. А ў мінулым годзе Беларусь прадставілі N.R.M., Mauzer і Osimira.

Першапачатковы кошт на квіткі на ўсе дні фэстывалю складае 142 тыс. рублёў. Аднак з часам набліжэньня датаў фэсту кошт будзе расьці (і ў Літве і ў Беларусі). Так у бліжэйшы час квіткі ў продажы будуць ужо па 160 тыс. рублёў.

Замовіць і набыць квіткі магчыма праз сайт www.soundline.by.

Глядзіце на Generation.bY фотарэпартажы з папярэдніх фэстаў:

Адноўленьне ад 07.05.2009: тэрмін звароту за візамі скарочаны да даты 1 чэрвеня ўключна.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0572 seconds.