25 студзеня ў Менску фінал беларуска-швэдзкага музычнага праекту bandscan:belarus

У Менску, Віцебску і Баранавічах ужо прайшлі паўфіналы, і наперадзе толькі фінал беларуска-швэдзкага музычнага праекту bandscan:belarus. З 36-ці гуртоў у пачатку праекта ў фінал трапілі 6 лепшых, абраных паводле глядацкага галасаваньня: The toobes і Hair Peace Salon зь Менску, «Воронин Бэнд» з Баранавічаў, RU.ST з Бабруйску, Jenowa і Minas Morgul зь Віцебску.

На фінальным канцэрце 25 студзеня ў менскім клюбе Fabrique шляхам глядацкага галасаваньня вызначыцца лепшы гурт — пераможца bandscan:belarus, які й паедзе з канцэртам у Швэцыю. Астатнія гурты вярнуцца дадому з каштоўнымі прызамі ў выглядзе музычнага абсталяваньня.

Падтрымаюць беларускіх фіналістаў у Менску госьці са Швэцыі — гурт Pluxus.

Фінал bandscan:belarus

  • Калі: 25 студзеня, 18.00
  • Дзе: fabrique (вул. Мясьнікова 25, 2-і паверх)
  • Кошт: 15 000 папярэдне (толькі 200 квіткоў) / 20000 на ўваходзе
  • Даведка: +37529 2783216, +37529 1783216
tarka 18:40, 09/01/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1375 seconds.