7 сьнежня: паўфінал беларуска-швэдзкага музычнага конкурсу Bandscan:Belarus

У менскім клюбе «Fabrique» выступяць беларускія гурты The Toobes, «Детидетей», Bez. Not, Open Space, Hair Peace Salon, фрык кабарэ бэнд «Серебряная свадьба». У якасьці госьця далучаецца швэдзкі гурт I love you baby (электра-панк).

9 і 16 лістапада адбыліся два чвэрцьфіналы конкурсу, у якіх удзельнічалі «ПортМоне», «Серебряная свадьба», Energy, Open Space, «Анонимка» і Hair Peace Salon, Bez.not, Morfe Acoustic Band, The Toobes, «Джамбібум», «Детидетей» і hum flying bulletproof noodle.

Адборачныя туры прайшлі таксама 5 і 6 сьнежня ў Віцебску і Баранавічах. Засталося два апошніх этапа конкурсу: паўфінал і фінал. Па выніках глядацкага галасаваньня ў паўфінал выйшлі фрык кабарэ бэнд «Серебряная свадьба», Open Space і Hair Peace Salon, The Toobes, «Детидетей» і Bez. Not. Канцэрт адбудзецца ў клюбе Fabrique (Беларусь, г. Менск, вул. Мясьнікова, 25).

  • Што: Паўфінал Bandscan:Belarus
  • Дзе: Клюб «Fabrique», Менск, вул. Мясьнікова, 25
  • Калі: 7 сьнежня, 18:00
  • Кошт: папярэдне — 15 000, у дзень канцэрту — 20 000
  • Даведка: +37529–2783216 (МТС), +37529–1783216 (Velcom)
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0793 seconds.