У Расеі хочуць забараніць South Park з-за «Калядных песенек ад містэра Какашкі»

Басманная пракуратура Масквы прызнала экстрэмісцкім зьмест сэрыі мультфільма South Park «Містэр Хэнкі, Калядная Какашка». Справа пачалася ўвесну 2008-га, калі расейскія «пяцідзесятнікі» запатрабавалі прызнаць South Park экстрэмісцкім і забараніць яго паказ ў Расеі, а таксама распачаць крымінальную справу супраць каналу, які трансьляваў мультфільм.

 

Судовыя эскпэрты пагадзіліся, што сэрыя мультфільма South Park «Містэр Хэнкі, Калядная Какашка» «можа выклікаць нэгатыўную рэакцыю ў пераважнай часткі гледачоў, бо прыніжае гонар і годнасьць хрысьціян і мусульман, абражае пачуцьці веруючых». Тэлеканалу «2×2», які трансьляваў мультсэрыял, было вынесенае папярэджаньне. Заадно з эфіру былі зьнятыя сэрыялы «Маленькія лясныя браты» і «Прыгоды Вялікага Джэфа».

Дарэчы, само заключэньне экспэртаў па South Park займае 17 вордаўскіх старонак, дзе спэцыялісты падрабязна вывучылі ўсе рэплікі герояў культавага мультсэрыялу. Галоўнага героя сэрыі экспэрты апісваюць так:

«Главным героем представленного мультфильма является персонаж, выражающий в своем имени и образе кусок человеческих (что подтверждается кадрами мультфильма) фекалий, поименованный как «мистер Говняшка». Слово «говняшка» является уменьшительной формой от обсценной лексемы «говно» (кал, испражнения, дерьмо)».

«Містэр Хэнкі, Калядная Какашка» зьяўляецца 10-м эпізодам South Park і першым сюжэтам у мультсэрыяле на калядную тэму. У самой жа сэрыі паштальён так сьпявае ў расейскім перакладзе:

«Все эти истории — отстой, фигня и мура. Знаем мы, кто на самом деле подарил нам праздник Рождества… Мистер Говняшка — рождественская какашка. Маленький, коричневый, к заднице прилипчивый. Подарок из глубин веков, радость несет нам… Видит любовь он внутри нас, ведь он — кусочек вас. Иногда с орешками, иногда с комочками. Может быть коричневым или зеленоватым. Но если вы едите достаточно клетчатки, на Рождество он придет к вам, ребятки. Мистер Говняшка любит меня, любит тебя, никого не обижает».

Але адміністрацыя тэлеканалу заявіла, што праграмную палітыку зьмяняць не зьбіраецца і здымаць з эфіру South Park ня будзе. Зрэшты, кіраўніцтва холдынга, у які ўваходзіць тэлеканал, выказала меркаваньне, што канфлікт вакол тэлеканалу зьвязаны хутчэй не з мульфільмам, а з барацьбой за часьціню, на якой вяшчае «2×2».

tarka 14:07, 08/09/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0714 seconds.