Гурт Rahis у пятніцу ладзіць канцэрт «Праз Сеціва»

 

25 красавіка музыкі плянуюць пашырыць межы маленькага ўтульнага менскага «Графіці» да міжнародных. Гледачы пачуюць новыя песьні гурта, а прыхільнікі Rahis з-за мяжы могуць далучыцца да канцэрту «Праз Сеціва» у рэжыме online.

­

Для гурта ўжо стала традыцыяй рабіць канцэрты-падзеі. «Тры гады ўстрыманьня» у кастрычніку — канцэрт, калі гурт прапанаваў электрычную праграму і пакінуў традыцыйную для Rahis акустыку ў фармаце unplugged. «Пароль у лета» месяц таму — Rahis ладзіў канцэртам тэлепартацыю ў лета, аздобленую фотаздымкамі прыхільнікаў гурта з гарачага летняга сэзону, і прэзэнтоўваў аднайменны сьпеў. 

«Праз Сеціва» — такім чынам Rahis хоча зьяднаць на вечар прыхільнікаў гурта зь Беларусі, якія зьбяруцца ў «Графіці», і аматараў творчасьці музыкаў зь іншых краінаў.

«Будзе ўтульны эмацыйны выступ для нашых сталых прыхільнікаў і новых. Выкладземся на ўсю моц! А для людзей геаграфічна далёкіх паспрабуем аб’яднаць у канцэрце жывыя эмоцыі і інтэрнэт-камунікацыі. Далучайце Rahisby у скайп і будзем разам 25-га!» — кажа Зьміцер Язьвінскі з Rahis.

«Праз Сеціва» — гэта яшчэ й назоў новай песьні гурта. А відэа з рэпэтэцыі да канцэрту якраз з гэтай песьняй Rahis можна паглядзець на Generation.bY ужо зараз.

  • Rahis «Праз Сеціва»
  • 25 красавіка, 19:30
  • Graffiti (зав. Калініна, 16)
  • Тэл. для даведак і замовы месцаў: 698 82 77 (Velcom), 778 82 77 (МТС)
    ICQ: 346691156


    Песьня «Праз Сеціва» на рэпэтыцыі Rahis 20.04.2008.
    Спампаваць відэа можна тут (25Mb).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0595 seconds.