Падрыхтоўка да «Рамантычнага канцэрту» Крамбамбулі ідзе поўнай хадой

 

Лявон Вольскі ў тэлерэкляме запрашае на спатканьне 14 лютага ў West World Club, а прасунутыя аматары ўжо чакаюць новага грандыёзнага шоў ад Крамбамбулі. Заяўленыя дуэты Лявона з Русяй, Машай Яр, Вольгай Самусік, з опэрнай сьпявачкай Нінай Цішко. А GenerationbY удалося падгледзець, як рыхтуюцца да сьвяточнага шоў і рэпэтуюць Аня Хітрык, Сьвятлана Зелянкоўская, Лявон Вольскі энд компані. Фотадоказы дадаюцца.

 

 

 

Акторка тэатру і салістка «Дзецідзяцей» Аня Хітрык ужо ў сьвяточным настроі. Праўда, сваю вясёлую сукенку, у якой будзе выступаць на сцэне, вырашыла сёньня нікому не паказваць — інтрыга мусіць захоўвацца!

 

 

 

 

Акторка Сьвятлана Зелянкоўская так натхнілася дуэтам зь Лявонам, што, на хвіліну падалося, быццам 14 лютага ўжо сёньня і мы на самым сапраўдным канцэрце.

 

 

 

 

 

Галоўнае — нічога і нікога не забыць :) 

 

Да сьвята прымярае сьвяточнае ўбраньне і маральна рыхтуецца бласлаўляць прысутных гледачоў-каханкаў і Сьвяты Валянцін aka Віктар Шалкевіч. Героі праекту аглядаюць гардэробы ў пошуках самых сьвяточных і незвычайных строяў. Пра іншыя сюрпрызы размаўляюць намёкамі ці загадкава падміргваюць адзін адному — маўляў, на месцы ўсё пабачыце і зацэніце.

Пабачым і зацэнім!

14 лютага ў West World Club па вул. Старажоўскай, 9 (добра вядомая «Шайба») гурт «Крамбамбуля» з праграмай «Рамантычны канцэрт: Любімыя і новыя песьні». 

  • Пачатак — 19.00
  • Квіткі: 25 тыс. (танцпол), 50 тыс. (столік)
  • Замова: (029) 505 73 15, (017) 293 17 98

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1564 seconds.