Крамбамбуля feat Сьвяты Валянцін

Асаблівасьць Дня Сьвятога Валянціна ў тым, што хочаш ня хочаш, а праігнараваць яго не атрымаецца. І штогод прыходзіцца прыдумляць штосьці новае ды рамантычнае. Каб не ламаць галаву, прыходзьце 14 лютага на «Рамантычны канцэрт» Крамбамбулі — там сьвяточны настрой будуць выдаваць вялікімі порцыямі з дабаўкай і падліўкай.

 

Як заўсёды, у творчай каманды Крамбамбулі ідэяў процьма. Пра некаторыя, але ня ўсе, пляны «Рамантычнага канцэрту» распавяла прадусарка праекту Ганна Вольская:

«Насамрэч хацелася б дадаць пэўны сэнс у гэтае сьвята ў Беларусі, стварыць пэўныя традыцыі яго сьвяткаваньня. Таму на канцэрт будзе запрошаны сапраўдны Сьвяты Валянцін. Калісьці ён ужо заручаў закаханых, якія былі вымушаныя хаваць свае пачуцьці. І ён прыйдзе на канцэрт каб „ажаніць“ усіх жадаючых. І хто ведае, магчыма жарт перарасьце потым у сапраўдныя пачуцьці… Усё будзе па законах Крамбамбулі: з кольцамі, пасьведчаньнямі. Нават пячатку ў пашпарт паставіць можна:) Для кагосьці тое будзе несур’ёзна, а для кагосьці — генэральнай рэпэтыцыяй». 

Але неабавязкова прыходзіць парамі! У паветры будуць лётаць маленькія купідончыкі, і нават калі так атрымаецца, што вашае сэрца ў гэты дзень будзе адзінока бадзяцца ў рамантычных аблоках, купідончыкавыя стрэлы ўсё роўна да яго дабяруцца. 

Паспрыяе гэтаму шэраг кранальных дуэтаў Лявон feat: Руся, Сьвятлана Зелянкоўская, Маша Яр, Ганна Хітрык, Вольга Самусік, а таксама опэрная сьпявачка Ніна Цішко. Парадуе новым вобразам і Саша Кульлінковіч

Дарэчы, на альбоме «Крамбамбуля сьвяточная» ёсьць вельмі прыгожая песьня «Без цябе», прысьвечаная Дню ўсіх закаханых і напісаная, каб растопліваць нават самыя небясьпечныя айсбэргі. Фармат альбому дазваляе нагадваць родным, каханым і сябрам пра сьвяты. Так, можна даслаць электронную паштоўку праз Пошту Крамбамбулі, а гэтую сапраўды неверагодна кранальную і шчырую кампазыцыю прэзэнтаваць у якасьці рынгтону альбо рэалтону.

І што прыемна — «Крамбамбулі» стала болей! І ня толькі на паліцах крам, але і ў сталічных клюбах. 

14 лютага ў West World Club па вул. Старажоўскай, 9 (добра вядомая «Шайба») гурт «Крамбамбуля» з праграмай «Рамантычны канцэрт: Любімыя і новыя песьні». 

  • Пачатак — 19.00
  • Квіткі: 25 тыс. (танцпол), 50 тыс. (столік)
  • Замова: (029) 505 73 15, (017) 293 17 98
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.063 seconds.