«Крамбамбуля» ў БелЭкспа: на пасашок!

Да Новага году яшчэ часу шмат, а сьвяткаваньне ўжо пачалося. Пасьля запальваючага канцэрту ў «Фартуне», прапагандысты моцных музычных напояў гурт «Крамбамбуля» не далі арганізму адпачыць — і пачаставалі новай порцыяй пазытыву тых, хто прыйшоў у суботу ў выставачны павільён БелЭкспа на тэматычную выставу «Індустрыя забаваў».

­

«Крамбамбуля» была не адна: «Для тых, хто чакае каханьне» — прысьвяціла Руся іх сумесны зь Лявонам дуэт. Кампазыцыя «Безь цябе», якую ўжо называлі новым «Абсэнтам», атрымала цяпер важкую канкурэнтную перавагу — з русіным вакалам гучаць яна стала больш таямніча, кранальна і адначасова рокава. Менавіта падчас выкананьня «Безь цябе», публіка разышлася і зладзіла нават невялічкі слэм.

Таму, як кажуць, на пасашок, глядзім экспанаты выставы — музычнае сьветаабсталяваньне, у дзеяньні.

 

 

 

 

 

 

 

Фота Дашы Слабчанка­

­­
SlaDa 16:10, 18/12/2007 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.